Магілёўскае аддзяленне ГА «Беларускі саюз журналістаў» узначаліла дырэктар тэлерадыёкампаніі «Магілёў» Таццяна Ларына. Яе кандыдатура была аднагалосна падтрымана на справаздачна-выбарнай канферэнцыі абласнога аддзялення ГА «БСЖ».
У працы канферэнцыі прынялі ўдзел першы намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Кунцэвіч, старшыня Праўлення ГА «Беларускі саюз журналістаў», генеральны дырэктар УП «Агенцтва «Мінск-Навіны» Андрэй Крывашэеў, першы намеснік старшыні Праўлення ГА «Беларускі саюз журналістаў» Алена Радоўская, кіраўнікі і журналісты СМІ рэгіёна.


Новаабраны лідэр падзякавала за аказаны давер, адзначыўшы, што, нягледзячы на тое, што доўгі час працуе тэлевізійным журналістам, добра знаёмая са спецыфікай працы і журналістаў друкаваных СМІ.

«З 2008 па 2010 гады я працавала ў «Сельскай газеце», таму будні рэдакцый газет мне вядомыя, я ведаю, якая гэта няпростая праца, - сказала Таццяна Аляксандраўна. - Ну а сучасныя рэаліі зрабілі гэтую працу яшчэ больш адказнай і значнай.

Сённяшнія журналісты значна адрозніваюцца ад тых, што былі яшчэ некалькі год таму. Мы вельмі згуртаваліся, і газетчыкі, і тэлевізіёншчыкі стаяць зараз плячом да пляча для таго, каб расказваць усім праўду, для таго каб наша дзяржава рабілася мацнейшай, мацнейшай. І мы будзем рабіць сваю працу сумленна, рабіць яе добра, расказваць гледачам, чытачам праўду і толькі праўду для таго, каб умацоўваць сваю дзяржаву».
Таксама ў рамках канферэнцыі прайшло ўзнагароджанне найлепшых прадстаўнікоў СМІ і работнікаў паліграфіі.






mogilevnews.by, фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 17:19
Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі пройдзе ва ўстановах адукацыі Беларусі вясной 2026 года
26.11.2025 - 11:59
26.11.2025 - 11:33
Асабісты прыём грамадзян правядзе 17 снежня Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 11:03
Прамую тэлефонную лінію 20 снежня правядзе Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 09:27
VII Усебеларускі народны сход: хто прадставіць Магілёўшчыну на галоўным форуме краіны
26.11.2025 - 09:13