RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Таццянін дзень і Дзень студэнта адзначаецца 25 студзеня

«Не клапоцячыся ні пра што, без капейкі ў кішэні, вучыліся, чыталі і весяліліся ўволю», – так успамінае свой студэнцкі час вядомы расійскі філолаг Фёдар Буслаеў, чыё навучанне прыйшлося на 30-я гады XIX стагоддзя. Норавы сучасных студэнтаў, здаецца, не змяніліся. Яны як ладзілі шырокія гулянні больш за сто гадоў таму, так і сёння не выпусцяць магчымасці весела правесці час. Нездарма фальклор абвяшчае: толькі студэнт можа ісці на лекцыю, а апынуцца дзе заўгодна».

Беларускім, рускім і ўкраінскім студэнтам пашанцавала больш за ўсё: сваё «прафесійнае» свята з абсалютна чыстым сумленнем яны могуць адзначыць два разы на год – 17 лістапада і 25 студзеня. Першы вядомы як Міжнародны дзень студэнта, другі – якТатьянин дзень.

Як з’явіўся дзень студэнта?

У Таццянін дзень 12 студзеня (25 студзеня – па грыгарыянскім календары) 1755 года імператрыца Лізавета Пятроўна задаволіла прашэнне графа Івана Шувалава аб адкрыцці ў Маскве універсітэта, пра што і падпісала адпаведны ўказ. Таццянін дзень стаў афіцыйным універсітэцкім днём, у тыя часы ён называўся Днём заснавання Маскоўскага ўніверсітэта. Так супала, што менавіта вялікапакутніца Таццяна, чыё імя ў перакладзе з грэчаскага азначае «ўладкавальніца», і была заступніцай усіх студэнтаў.

Спачатку свята адзначалася толькі ў Маскве. Праходзіла яно шырока, з размахам. Штогадовае святкаванне Таццянінага дня было для Масквы сапраўднай падзеяй. Паводле ўспамінаў відавочцаў, пасля кароткай афіцыйнай цырымоніі ў будынку Маскоўскага ўніверсітэта пачыналіся масавыя гарадскія гулянні. Удзел у іх прымала амаль уся сталіца.

Падчас праўлення Мікалая I быў выдадзены ўказ аб перайменаванні свята, так і з’явіўся сучасны дзень студэнта. З гэтага дня пачыналіся студэнцкія вакацыі, і менавіта гэту падзею студэнцкае братэрства заўсёды адзначала весела і шумна.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая