Таварыскім матчам паміж дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і мясцовымі органамі ўлады адкрыецца новая пляцоўка для міні-футбола ў Асіповічах.
Пляцоўку для гульні ў міні-футбол збудавалі каля фізкультурна-аздараўленчага комплексу «Юнацтва». Побач ёсць звычайнае футбольнае поле, але на ім гульнявы сезон стартуе толькі ў маі пасля фарміравання газона.
На новай міні-футбольнай пляцоўцы штучная трава. Падобнае міні-поле ўжо было побач са стадыёнам «Алімпіец», але яно не здольнае змясціць усіх жадаючых: у мясцовай дзіцячай спартыўнай школе займаецца больш за 100 дзяцей. Акрамя таго, у Асіповічах папулярны дваровы футбол, і новая спартыўная пляцоўка будзе выкарыстоўвацца і для правядзення чэмпіянатаў сярод аматарскіх каманд.
Новая міні-футбольная пляцоўка са штучным пакрыццём з’явілася дзякуючы ініцыятыве дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Аляксандра Багдановіча пры падтрымцы Беларускай федэрацыі футбола. Памеры поля – 20х40. Беларускай федэрацыяй футбола былі выдзелены спецыяльнае пакрыццё для спартыўнай пляцоўкі і агароджа, а самі работы выканалі раённыя арганізацыі.
Усіх жадаючых падтрымаць удзельнікаў таварыскага матчу запрашаюць 16 кастрычніка. Пачатак у 14.00.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.08.2025 - 10:18
Хакеісты «Дынама-Шынніка» рыхтуюцца да старту ў новым сезоне МХЛ
19.08.2025 - 09:17
Магіляўчанін Ягор Шарамкоў выступіць на чэмпіянаце свету па спартыўнай гімнастыцы ў Інданезіі
18.08.2025 - 09:12
Сталі вядомы пераможцы чэмпіянату Беларусі па цяжкай атлетыцы
14.08.2025 - 11:37
Новыя спартовыя пляцоўкі з'явіліся ў адзінаццаці школах Магілёва