Рыцарскі фестываль пройдзе ў Мсціславе на Замкавай гары 7‑8 жніўня. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мсціслаўскага райвыканкама Наталля Біскуп.
«Рыцарскі фестываль праходзіць у Мсціславе з 2007 года. За гэты час ён палюбіўся не толькі жыхарам нашага рэгіёна: гледачы і ўдзельнікі збіраюцца з усёй рэспублікі, прыязджаюць госці з Расійскай Федэрацыі. У мінулым годзе фестываль быў адменены праз эпідэміялагічную сітуацыю. А сёлета ён зноў вяртаецца на Замкавую гару», – адзначыла Наталля Біскуп.
Для гасцей свята сярэднявечнай культуры арганізатары рыхтуюць насычаную праграму. На фарпостах горада будзе арганізавана тэатралізаваная сустрэча. З 12.00 будзе працаваць горад майстроў, атракцыёны і кірмашы. Яны размесцяцца на вуліцах Савецкая, Пірагоўская, Калініна і Юрчанкі.
На плошчы Пятра Мсціслаўца ў 13.00 пройдзе ўрачыстае адкрыццё фестывалю – шэсце і прадстаўленне рыцарскіх клубаў, творчых калектываў, конна-гістарычнага клуба «Залатая шпора». З 13.30 на вуліцы Камсамольскай (Пажарная каланча) можна будзе наведаць назіральную пляцоўку і экспазіцыю «Аб мінулым для будучыні». На працягу дня ў Кармеліцкім касцёле Успення Божай Маці будзе праходзіць экскурсія з наведваннем назіральнай вежы і квэст «Таямніцы рукапісу Сярэднявечча».
«Замкавая гара па традыцыі стане асноўным месцам сярэднявечнага свята. Тут будуць працаваць тэматычныя падворкі. Госці фестывалю змогуць пачаставацца сярэднявечнай нацыянальнай кухняй і напоямі. Карчма «Эскалібур» будзе працаваць з 14.00 да 22.00. У вежы-данжоне размесціцца інтэрактыўная пляцоўка «Мінулы побыт», а непадалёк ад яе будзе арганізавана сярэднявечная інтэрактыўная пляцоўка. На раскопе старажытнага гарадзішча пройдуць экскурсіі і выставы», – расказала Наталля Біскуп.
Традыцыйна госці свята змогуць паглядзець відовішчныя рыцарскія баі. З 14.50 стартуе турнір пяцёрак/дзясятак і баі пешых рыцараў у фармаце 5х5 і 10х10 пад эгідай Бугурт Лігі. Паглядзець на тактычныя бугурты можна будзе з 16.50 – гэта будуць «Захоп сцяга», «Ахова караля» і іншыя. Тут жа пройдуць масавыя бітвы і турнір лучнікаў. Конны рыцарскі турнір пачнецца а 18.00. А 20.10 госці фестывалю ўбачаць тэатралізаваны штурм замка.
На працягу дня запланаваны паказальныя выступленні клубаў гістарычнай рэканструкцыі, Трукавыя шоу, конкурсы сярэднявечных страў і гістарычных касцюмаў. Запланавана вялікая забаўляльная праграма для самых маленькіх гасцей фестывалю.
Таксама пройдуць канцэртныя праграмы, тэматычныя выступленні калектываў і творчых груп. Яркім момантам свята стане фаер-шоу – у гэтым годзе вогненныя выступленні пакажуць каманды з Магілёва і Мінска. Завершыцца свята паказам мастацкага сярэднявечнага фільма пад адкрытым небам.
«Кожны год да нас на фестываль з’язджаліся клубы гістарычнай рэканструкцыі з усёй рэспублікі і Смаленскай вобласці. У гэтым годзе мы таксама чакаем шмат гасцей. Ужо пацвердзілі свой удзел прадстаўнікі Магілёва, Мінска, Віцебска, Гомеля, Бабруйска і іншых. Цяпер ідзе фарміраванне спісаў удзельнікаў, – падкрэсліла Наталля Біскуп. – Але мы ўпэўнены, што ў гэтым годзе свята будзе яркім і цікавым».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 09:25
Магілёўская вобласць па выніках работы за 2024 год будзе занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару
22.04.2025 - 16:35
18.04.2025 - 20:26
18.04.2025 - 09:11