Музычную казку па супрацьпажарнай бяспецы «Кошкін дом» 17, 18 і 19 сакавіка прадставіць у Магілёве Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка» з Маладзечна.
У аснову спектакля, створанага да 130-годдзя Самуіла Маршака рэжысёрам Мікалаем Андрэевым, лёг яго знакаміты аднайменны твор. Па сюжэце арыстакратычная Кошка жыве ў вялікім і прыгожым новым доме. Пакуль яна атрымлівае асалоду ад багатых і паважаных гасцей, яе пляменнікі – маленькія кацяняты, тыя, што засталіся сіротамі, жывуць у беднай хаціне і просяць дапамогі ў цёткі Кошкі і яе дворніка ката Васіля, але іх гоняць з двара. Развітваючыся, госці, задаволеныя прыёмам, запрашаюць гаспадыню пагасціць у іх. У гэты час у доме здараецца трагедыя: з печкі выпадае палена, прапальвае дыван, а полымя з лёгкасцю дабіраецца да штор, мэблі і ахоплівае ўвесь Кошкін дом. Гаспадары спрабуюць выратаваць хоць што-небудзь з рэчаў, пажарныя-бабры адчайна змагаюцца з агнём, а госці назіраюць у старонцы. Кошкін дом згарае дашчэнту, а яе нядаўнія сябры і прыяцелі не пускаюць пагарэльцаў на парог. Дзе ж Кошцы знайсці прытулак? Маленькія кацяняты ўсё даруюць і на дапамогу прыйдуць!
– У сваю чаргу, наш заслужаны калектыў 16, 17 і 18 сакавіка працуе ў Маладзечне са спектаклем «Медзведзяня Рым-Цім-Цы» – паведаміла спецыяліст па рэкламнай камунікацыі Магілёўскага абласнога тэатра лялек Іна Канстанцінава. – Гэта казка выдатная тым, што ўсе гледачы непрыкметна ўключаюцца ў вясёлую музычную гульню, паўтараючы за акцёрамі смешныя песенькі-пацешкі. Падчас спектакля медзведзяня Рым-Цім-Цы знаходзіць сабе сябра, які дапамагае яму выйсці з цяжкіх сітуацый. Як стаць самому добрым сябрам? На гэта пытанне кожны маленькі глядач зможа знайсці адказ.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.08.2025 - 14:45
Выстава двух вялікіх майстроў жывапісу адкрыецца ў Магілёве 22 жніўня
13.08.2025 - 12:23
Наватарства і крэатыўнасць. НЦСІ пачаў прыём заявак маладых мастакоў на рэспубліканскі конкурс
12.08.2025 - 11:07
Рэгіянальнае свята-кірмаш «Дзень варэння» пройдзе 15 жніўня ў Чэрыкаве
11.08.2025 - 14:39
Народныя промыслы і фальклор: фестываль «Дрыбінскія таржкі» пройдзе 15–16 жніўня на Магілёўшчыне
22.07.2025 - 13:06
Выстава жывапісу Сяргея Масіхі «Мой ты Сож, як мне люб і прыгож!..»