Тэматычную фотавыставу «Традыцыі суверэннай Беларусі» рыхтуе Беларускае тэлеграфнае агенцтва да Дня пісьменства ў Бялынічах.
Госці свята змогуць убачыць 48 фотаработ і калажаў па матывах аднайменнай кнігі БелТА, якая была прэзентаваная на XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы ў лютым гэтага года.
«Як у кнізе, так і на выставе будуць прадстаўлены найбольш значныя і знакавыя падзеі беларускага народнага календара і ініцыятывы Прэзідэнта, якія таксама паспелі стаць традыцыямі. Святкаванне Дня Незалежнасці і Дня Перамогі, Калядны турнір аматараў хакея і «Залатая шайба», фестываль «Александрыя збірае сяброў» – гэта толькі малая частка таго, што гуртуе нашу нацыю, сімвалізуе сілу народнага адзінства і выклікае пачуццё гонару за родную зямлю», – адзначылі ў агенцтве.
Да гэтага фотавыстава двойчы дэманстравалася ў Палацы Рэспублікі ў Мінску.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.09.2025 - 09:55
Фестываль творчасці Саюзнай дзяржавы для людзей з інваліднасцю пройдзе ў Магілёве 23-26 верасня
15.09.2025 - 11:54
Білеты на фестывальныя мерапрыемствы «Анімаёўка-2025» ужо ў продажы
12.09.2025 - 09:35
Магілёўская вобласць і Астрахань падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы культуры
12.09.2025 - 08:59
08.09.2025 - 10:52
Ліда перадала Касцюковічам эстафету Дня беларускага пісьменства