Інструктыўна-метадычная нарада ў рамках адзінага дня інфармавання адбылася сёння ў аблвыканкаме пры ўдзеле памочніка Прэзідэнта - інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка. Таксама на сустрэчы прысутнічалі члены абласных інфармацыйна-прапагандысцкіх груп аблвыканкама, ВНУ, лідэры меркаванняў маладзёжнага асяроддзя. У студыях рэгіёнаў - сябры раённых інфармацыйна-прапагандысцкіх груп.
Асноўнай тэмай на парадку дня сталі выбары дэпутатаў у адзіны дзень для галасавання. Да пачатку датэрміновага галасавання застаецца менш за тыдзень – ужо 20 лютага ўчасткі для галасавання адчыняць дзверы для выбаршчыкаў. Пра тое, з якімі вынікамі Магілёўская вобласць падыходзіць да асноўнага этапу электаральнай кампаніі, распавёў у сваім выступленні старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі Яўген Алекса. У сваю чаргу, яшчэ адзін спікер, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк зрабіў акцэнт на тым, што да сёлетніх выбараў краіна падышла, прыкметна абнавіўшы шэраг важнейшых элементаў палітычнай сістэмы - унесены змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю, удасканалена заканадаўства, якое рэгулюе дзейнасць палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў. Што дазволіла пазбавіцца ад шматлікіх фэйкавых, што існавалі на паперы структур, альбо тых з іх, якія кіраваліся ці фінансаваліся звонку.
«Не можа быць партый, партыйных і грамадскіх рухаў, якія ідуць насуперак з Канстытуцыяй краіны і з тымі стратэгічнымі палажэннямі, якія будуць прымацца на ВНС. Тут няма ніякай супярэчнасці. Адна партыя можа апаніраваць іншай ў прыватных пытаннях. Але ёсць пытанні, якія не аспрэчваюцца - суверэнітэт краіны, базавыя фундаментальныя ўстаноўкі, сацыяльны характар дзяржавы. Ніхто не ставіць пад сумненне, што ўсе грамадзяне краіны роўныя перад законам, незалежна ад расавай, этнічнай і любой іншай прыналежнасці. У выпадку парушэння гэтых прынцыпаў, партыя будзе прыцягнутая да адказнасці ва ўсталяваным законам парадку», - падкрэсліў ён.
Падводзячы вынік сустрэчы, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Кацярына Музычэнка адзначыла, што лозунг сёлетняй электаральнай кампаніі «Выбар ёсць у кожнага!» кажа пра тое, што кожны беларус, кожны жыхар Магілёўскай вобласці можа скарыстаць гэта права датэрмінова ці ў адзіны дзень для галасавання, 25 лютага, каб прыйсці на выбарчы ўчастак і зрабіць свядомы выбар для стварэння моцнага дэпутацкага корпуса. Яна таксама звярнула ўвагу на значнасць фарміравання ўпэўненай маладзёжнай думкі: «У нас каля 14,5 тыс. маладых людзей, якія ўпершыню галасуюць. Для іх сёння на базе адной з ВНУ праведзены форум, дзе адбыліся зносіны з дзеючымі дэпутатамі, работа ў тэматычных секцыях, прававы квіз. Таксама ў вобласці ўжо пачаўся цыкл сустрэч «Заліковая размова» з лідэрамі меркаванняў, як рэспубліканскага, так і абласнога ўзроўняў. Яны пройдуць ва ўсіх ВНУ, але не трэба забываць і пра прадстаўнікоў моладзі ў іншых навучальных установах і працоўных калектывах».
Галоўны ідэолаг рэгіёна падкрэсліла, што асноўная задача цяпер - данесці да насельніцтва важнасць актыўнай грамадзянскай пазіцыі кожнага, значнасць іх асабістага выбару дзеля будучыні нашай суверэннай краіны, яе далейшага развіцця і працвітання.
У тэматыку адзінага дня інфармавання, які пройдзе 15 лютага, таксама ўключаны пытанні па растлумачэнні навацый Падатковага кодэкса, прафілактычныя матэрыялы па папярэджанні гібелі і траўматызму дзяцей, неасцярожным абыходжанні з агнём і іншыя.
Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.02.2025 - 15:35
Пазачарговая трынаццатая сесія абласнога Савета дэпутатаў пройдзе 5 сакавіка ў Магілёве
25.02.2025 - 14:24
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 1 сакавіка
24.02.2025 - 15:15
Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным лясгасе Магілёўскай вобласці
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46