Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 лістапада падпісаў указ № 442 «Аб падаўжэнні тэрміну дзеяння дакументаў», якім на 6 месяцаў падаўжаецца тэрмін дзеяння даведак юрыдычных і фізічных асоб, калі яны страчваюць тэрмін дзеяння з 10 лістапада 2020 года па 10 мая 2021 года. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Напрыклад, калі тэрмін дзеяння дазволу мінае 1 снежня гэтага года, то ён падаўжаецца аўтаматычна да 1 чэрвеня 2021 года.
Пастановай Савета Міністраў будуць вызначаны вычарпальныя пералікі дакументаў, тэрмін дзеяння якіх падаўжаецца, і назваў адміністрацыйных працэдур, пры ажыццяўленні якіх такія дакументы былі выдадзены. Чакаецца, што ў пералік ўвойдуць працэдуры выдачы медыцынскай даведкі аб стане здароўя, пашпарты грамадзяніна, вадзіцельскага пасведчання і многіх іншых дакументаў.
Аналагічны падыход ужо выкарыстоўваўся і добра сябе зарэкамендаваў у першую хвалю пандэміі. Так, згодна з указам № 172 ад 19 мая гэтага года дазволу і іншыя дакументы, тэрмін дзеяння якіх скончыўся з 30 красавіка да 31 ліпеня гэтага года, аўтаматычна падаўжаліся на 3 месяцы.
У перыяд складанага эпідэмічнага становішча гэтыя меры дазволяць скараціць колькасць наведванняў дзяржаўных органаў для афармлення неабходных дакументаў, знізіць адміністрацыйную нагрузку на грамадзян і суб’екты гаспадарання.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2025 - 14:48
На падтрымку адораных навучэнцаў і студэнтаў са спецфонду Прэзідэнта Беларусі выдзеляць Br560 тыс.
14.07.2025 - 14:16
Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб змяненнях у пытаннях сацстрахавання і пенсіённага забеспячэння
09.07.2025 - 08:19
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага настаўніка Беларусі Валерыя Барашкава з 75-годдзем
08.07.2025 - 10:17
Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца з развіццём у Беларусі козагадоўлі