RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Тэст на COVID-19 і самадэкларацыя аб здароўі –у пасольстве Беларусі патлумачылі правілы ўезду ў РФ

У пасольстве Беларусі ў Расіі патлумачылі правілы ўезду на тэрыторыю РФ ва ўмовах абмежаванняў, якія дзейнічаюць у сувязі з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі.

У дыпмісіі нагадалі: урад Расіі прыняў распараджэнне №2406-р, у адпаведнасці з якім з 21 верасня здымаюцца абмежаванні на ўезд у Расію праз паветраныя пункты пропуску для грамадзян Рэспублікі Беларусь і асоб, якія маюць права на пастаяннае пражыванне ў Беларусі. У каментарах да названага распараджэння на сайце ўрада Расіі паказана, што пакуль палёты будуць выконвацца з перыядычнасцю адзін раз на тыдзень. «У цяперашні час авіякампаніямі адпрацоўваюцца дата пачатку палётаў і графікі маючых адбыцца рэйсаў», – адзначылі ў пасольстве.

«Разам з тым, у адпаведнасці з дзеючай пастановай галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Расіі ад 27 ліпеня 2020 года № 22, абавязковай умовай для ўезду на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі праз паветраны пункт пропуску (у тым ліку транзітам) з’яўляецца наяўнасць у пасажыра медыцынскага дакумента, які пацвярджае адмоўны вынік лабараторнага даследавання на COVID-19 метадам ПЦР, выкананага не раней чым за тры каляндарныя дні да прыбыцця на тэрыторыю Расіі, – растлумачылі ў беларускім дыппрадстаўніцтве. – Адначасова ва ўказанай пастанове Расспажыўнагляду змяшчаецца патрабаванне аб запаўненні самадэкларацыі пасажыра аб стане здароўя ў сувязі з COVID-19 для мэт аховы здароўя. Яе трэба прад’яўляць у пункце пропуску па прыбыцці ў Расію».

Запоўніць такую анкету можна, папярэдне запампаваўшы форму на сайце «Белавія» ў раздзеле «COVID-19. Інфармацыя для пасажыраў». Акрамя таго, будзе магчымасць запоўніць анкету на борце паветранага судна падчас падарожжа. «Авіякампанія «Белавія», у прыватнасці, плануе раздаваць такія анкеты пасажырам пры пасадцы на борт паветранага судна, якое накіроўваецца ў Расію», – праінфармавалі ў пасольстве.

Пакуль захоўваюцца абмежаванні на ўезд грамадзян Беларусі ў Расію аўтамабільным і чыгуначным транспартам.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая