Пасяджэнне пастаяннай камісіі па прамысловасці, будаўніцтве, транспарце, сувязі, жыллёва-камунальнай і дарожнай гаспадарцы Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў прайшло 25 чэрвеня пад старшынствам Уладзіміра Кісяля. Таксама ўдзел у ёй прынялі старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін, дакладчыкі і іншыя запрошаныя.
На парадак дня былі вынесены пытанні аб ходзе выканання рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі ў Магілёўскай вобласці Дзяржаўнай праграмы «Транспартны комплекс» на 2021-2025 гады, зацверджанага рашэннем Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў ад 29 красавіка 2021 года № 28-9 і аб будаўніцтве арэнднага жылля на тэрыторыі рэгіёна.
Як паведаміў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама Алег Дзям'янкоў, у 2023 годзе з чатырох мэтавых паказчыкаў рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў і Дзяржпраграмы выкананы толькі два. Невыкананне яшчэ двух было звязана са знешнім уздзеяннем, у т.л. - санкцыйным ціскам.
У цэлым жа, праведзеная ацэнка рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў у адпаведнасці з методыкай ацэнкі эфектыўнасці рэгіянальных комплексаў мерапрыемстваў, распрацаванай Мінэканомікі, паказала, што індэкс эфектыўнасці яго рэалізацыі склаў 0,906, у сувязі з чым выкананне рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў прызнана эфектыўным.
Пастаяннай камісіяй было рэкамендавана гэту работу прадоўжыць, прыняўшы меры па нарошчванню паказчыкаў грузаабароту аўтамабільнага транспарту і экспарту транспартных паслуг, дадзены рэкамендацыі і ААТ «Магілёўаблаўтатранс» па абнаўленню ў 2025 годзе пасажырскай тэхнікі - не менш як 10 працэнтаў ад існуючага рухомага саставу. па выніках работы ў 2024 годзе паказчыкаў грузаабароту, пасажыраабароту, экспарту транспартных паслуг.
Датычна другога пытання аб будаўніцтве арэнднага жылля - на 2024 год Пастановай Саўміна ад 31.01.2024 года №72 вобласці на 2024 год даведзена заданне па будаўніцтву 26,4 тыс.кв.м. Фінансаванне на гэтыя мэты прадугледжана за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і сродкаў, атрыманых ад выдзялення арэнднага жылля ў памеры платы за карыстанне такім жыллём. Паводле даных камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама, за студзень-май бягучага года ўведзена ў эксплуатацыю 176 арэндных кватэр агульнай плошчай 11,3 тыс. кв.м, з іх 175 - для ваеннаслужачых. Пры ўмове выдзялення дадатковых сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў тэрміны, якія даюць магчымасць прафінансаваць і ўвесці іх у эксплуатацыю ў бягучым годзе, чаканы ўвод у эксплуатацыю арэнднага жылля на гэты год складзе 58 тыс. кв.м.
Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.02.2025 - 15:15
Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным лясгасе Магілёўскай вобласці
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46
21.02.2025 - 10:40
Візітка для турзлёту магілёўскай арганізацыі перарасла ў патрыятычны праект да 80‑годдзя Перамогі
21.02.2025 - 09:52
Магілёў уваходзіць у тройку самых азелянёных абласных цэнтраў