Тэлерадыёкампанія« Магілёў» адзначана двума дыпломамі творчага конкурсу Мінабароны Беларусі. Напярэдадні ў Мінску ўзнагародзілі пераможцаў штогадовага творчага конкурсу на найлепшае асвятленне ў СМІ пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Беларусі, патрыятычнага выхавання насельніцтва.
Цыкл радыёрэпартажаў і радыёперадач «Радыё Магілёў» удастоены дыплома першай ступені ў намінацыі «Аўтарскі погляд» – за цыкл радыёпраграм аб жыцці і дзейнасці органаў ваеннага кіравання, злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл, ваенных навучальных устаноў і арганізацый Міністэрства абароны. Для «Радыё Магілёў» гэта ўжо не першая перамога ў творчым конкурсе Мінабароны і Мінінфарма.
Дыплом другой ступені ў намінацыі «Спецыяльны праект» (за спецыяльную рубрыку, якая адлюстроўвае жыццё і дзейнасць органаў ваеннага кіравання, злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл, ваенных навучальных устаноў і арганізацый Міністэрства абароны) заваявала тэлепраграма «Адкуль я ведаю» тэлеканала «Беларусь 4. Магілёў». Журы адзначыла творчы падыход аўтара праграмы Алены Громавай і яе юных сувядучых, якія ў праекце «Адкуль я ведаю: армія» расказалі, навошта патрэбны вайскоўцы ў мірны час, хто валодае ваеннай таямніцай і што такое гонар мундзіра.
У гэтым годзе на конкурс было прадстаўлена 128 заявак ад сродкаў масавай інфармацыі Беларусі. Вынікі традыцыйна падводзілі ў чатырох асноўных групах: «Друкаваныя СМІ», «Тэлебачанне», «Радыё», «Інфармацыйныя агенцтвы». Пераможцы вызначаны ў 17 намінацыях, якія ахопліваюць увесь спектр інфармацыйнай дзейнасці ў рэспубліцы, усе жанры, формы і спосабы асвятлення ваенна-патрыятычнай тэматыкі.
У цырымоніі ўзнагароджання прынялі ўдзел памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах – начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Міністэрства абароны палкоўнік Леанід Касінскі і першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.04.2025 - 09:40
Гастролі, сумесныя пастаноўкі. Магілёўскі і Уладзімірскі тэатры дамовіліся аб супрацоўніцтве
18.04.2025 - 11:19
Праўда пра генацыд: фільмы «Лагеры смерці» і «Спаленыя вёскі» ў кінатэатры «Радзіма»
17.04.2025 - 12:44
Вясновая карусель спектакляў. Арлоўскі тэатр лялек на Магілёўскай сцэне
15.04.2025 - 09:50