У Магілёве аб'явілі фотаконкурс «Магілёў - мой горад», прысвечаны абласному цэнтру. Яго арганізатарамі выступілі Магілёўскі гарвыканкам і Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк Магілёва.
Фотаконкурс праводзіцца па трох намінацыях: «Прагулкі па Магілёве», «Магілёў у асобах», «Магілёў гераічны». Удзельнічаць у творчым спаборніцтве могуць як прафесійныя фатографы, так і аматары. Узроставых абмежаванняў няма.
Конкурсныя работы прымаюцца да 15 чэрвеня ўлучна. Для ўдзелу трэба накіраваць фотаработы з запоўненай па форме заяўкай з паметкай «Фотаконкурс» ва ўстанову культуры «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва» па адрасе: вул. Першамайская, 30. Можна накіраваць і па электроннай пошце csgpb@csgpb.by. Ад аднаго ўдзельніка прымаецца да чатырох прац.
Пераможцаў конкурсу ўзнагародзяць 30 чэрвеня падчас святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню горада. Яны атрымаюць грашовыя прэміі. Усе ўдзельнікі конкурсу стануць уладальнікамі дыпломаў.
Заяўку і больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце Цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных публічных бібліятэк горада Магілёва. Кантактны тэлефон: 8 (0222) 71-21-39.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.07.2025 - 10:32
Магілёў у стылі арт. Якім наш горад убачылі расійскія мастакі (відэа)
01.07.2025 - 08:59
27.06.2025 - 12:54
Гродзенская бібліятэка прадставіць у Александрыі інклюзіўны праект «Б.І.К.» для асаблівых дзяцей
24.06.2025 - 15:25
Больш пасадачных месцаў, паркоўка, камеры захоўвання: якія выгоды падрыхтавалі для гасцей «Купаля»