Тры новыя турыстычныя маршруты распрацуюць сёлета ў Магілёўскім раёне. Аб гэтым паведамілі ў сектары спорту і турызму Магілёўскага райвыканкама.
«Прыярытэтным напрамкам турызму ў раёне з'яўляецца аграэкатурызм, таму ў бягучым годзе з прыцягненнем каларытных аграэкасядзіб плануецца стварыць гастранамічны маршрут, - адзначылі ў сектары спорту і турызму. - Таксама мы працуем над увядзеннем прамысловага маршруту, які важны ў тым ліку і для прафарыентацыі навучэнцаў. У Год міру і стварэння ў нас з'явіцца новы маршрут ваенна-патрыятычнай тэматыкі з наведваннем брацкіх магіл раёна, якія ўваходзяць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі».
Сёння ў Магілёўскім раёне дзейнічаюць 16 турыстычных маршрутаў, у сярэднім за год абнаўляюцца або распрацоўваюцца яшчэ адзін-два. Ужо існуючыя маршруты маюць розныя напрамках. Сярод іх ёсць экалагічныя, напрыклад водныя (байдарачныя), веласіпедныя (у тым ліку ў рамках кластара «Край жыватворных крыніц»), культурна-пазнавальныя (з этнаграфічным ухілам), ваенна-патрыятычныя.
«Маршруты апошняй накіраванасці непасрэдна звязаны з такімі памятнымі і значнымі месцамі Магілёўскага раёна як мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле» і помнік батальёну міліцыі капітана К.Г.Уладзімірава паблізу вёскі Гаі», - заключылі ў райвыканкаме.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.07.2025 - 14:47
Магілёўскія «Львы» гатовы да сезона: новыя зоркі, амбіцыйныя мэты, а лёд гарыць пад канькамі
16.07.2025 - 13:04
07.07.2025 - 14:21
Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы ў двух турах чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
01.07.2025 - 14:45
Спаборніцтвы на прызы Дзінары Смольскай праходзяць у Чавусах