RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Тры пажары адбылося за апошнія суткі ў Магілёўскай вобласці

Тры пажары ў Магілёве, Магілёўскім і Быхаўскім раёнах адбылося за суткі. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Увечары 3 лістапада жыхары вёскі Кузькавічы Быхаўскага раёна патэлефанавалі ў МНС і расказалі, што на суседняй вуліцы адкрытым полымем гарыць дом. На шчасце, унутры будынка нікога не было. У выніку пажару знішчана 30 кв. м даху, пашкоджана 15 кв. м перакрыцця і аздабленне маёмасці ў доме.

У гэты ж вечар магілёўцы, якія пражываюць па вул. Пысіна, назіралі вогненнае зарыва на даху дзесяціпавярховай новабудоўлі. Ратавальнікі аператыўна ўтаймавалі стыхію, не даўшы агню вырвацца за межы тэхнічнага паверха. Ніхто не пацярпеў. Прычыну таго, што адбылося, яшчэ трэба будзе высветліць спецыялістам.

Рэд., фота прадстаўлены абласным управленнем МНС

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая