Турнір па футболе сярод юнакоў 2009 года нараджэння на прызы алімпійскага чэмпіёна Сяргея Гарлуковіча пройдзе ў Магілёве з 19 па 21 кастрычніка, паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
«Турнір стане для юных футбалістаў добрай спаборніцкай практыкай і сыграе важную ролю ў развіцці і папулярызацыі юнацкага футбола ў краіне, – адзначылі суразмоўцы. – Акрамя таго, мерапрыемства будзе садзейнічаць умацаванню сяброўскіх спартыўных сувязяў паміж футбольнымі клубамі Беларусі і Расіі».
У спаборніцтвах прыме ўдзел 8 каманд: ФК «Днепр-Магілёў», ФК «Дынама-Брэст» (г. Брэст), ФК «Нёман» (г. Гродна), ФК «Мінск» (г. Мінск), «Днепр-Магілёў-2», ФК «Віцебск» (г. Віцебск), «ГГ СДЮШАР № 8» (Гомель), «Руская Еўропа» (Расійская Федэрацыя, Калінінградская вобласць).
Урачыстае адкрыццё турніру адбудзецца 19 кастрычніка ў футбольным манежы. Павіншаваць юных футбалістаў з адкрыццём турніру прыедзе алімпійскі чэмпіён Сяргей Гарлуковіч і заслужаны трэнер БССР, першы трэнер алімпійскага чэмпіянату Іван Туркоў.
Спаборніцтвы працягнуцца да 21 кастрычніка. Найлепшыя каманды будуць узнагароджаны кубкамі і памятнымі падарункамі.
Сяргей Гарлуковіч нарадзіўся 18 лістапада 1961 года ў вёсцы Баруны Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Выхаванец Магілёўскай СДЮШАР № 7 па футболе ў 1988 годзе стаў чэмпіёнам ХХIV Алімпійскіх гульняў у Сеуле ў складзе каманды СССР. Чатырохразовы чэмпіён Расіі (1995–1998 гадоў) у складзе каманд «Спартак-Аланія» (Уладзікаўказ), «Спартак» (Масква). Віцэ-чэмпіён Германіі (1992) у складзе каманды «Барусія» (Дортмунд). Заслужаны майстар спорту. Кавалер ордэна «Знак Пашаны».
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 16:13
У Магілёўскім раёне ў рамках праекта «Спорт для ўсіх» адкрылася сучасная спартыўная пляцоўка
02.06.2025 - 09:39
Яўген Залатой стаў чэмпіёнам Еўропы па акадэмічным веславанні
02.06.2025 - 09:26
Георгій Фокін стаў чэмпіёнам свету па муай-тай сярод моладзі
26.05.2025 - 12:21
«Барысфен» прайграў у Віцебску. Лёс бронзы вырашыцца ў Магілёве
19.05.2025 - 08:43
Магілёўскі ЦАР другі раз выйграў Суперкубак Беларусі па пляжным футболе