Творчая сустрэча са спявачкай, актрысай агучвання (голас Машы ў мультсерыяле «Маша і мядзведзь») Юліяй Зунікавай і гукарэжысёрам, акцёрам агучвання (голас Мядзведзя), саўнд-дызайнерам Барысам Кутневічам з Масквы прайшла ў рамках XXVII Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў. У кінатэатр «Чырвоная Зорка» 26 верасня рабяты ішлі як з бацькамі, так і цэлымі класамі.


Голасам Юлі галоўная гераіня любімага мультсерыяла дзяцей з усяго свету гаворыць ужо больш за пяць гадоў, яна агучыла звыш 100 серый і праспявала ў іх каля 50 песень. Дзяўчынка не раз сустракалася з маленькімі "фанатамі" ў розных гарадах і краінах, а сёлета дабралася і да Магілёўскай вобласці - малой радзімы яе прабабулі. Але вось як выглядае Мядзведзь, голас якога чуе ў серыяле дзятвы, ніхто раней не бачыў. І юным гледачам "Анімаёўкі" прадставілася ўнікальная магчымасць - першымі пагутарыць з любімым персанажам і нават задаць яму пытанні.







А пытанняў у рабят быў бясконцы паток. Іх цікавіла і тое, як акцёры патрапілі на студыю, што адчулі, калі іх галасы зацвердзілі для галоўных герояў, якую адукацыю трэба атрымаць акцёру агучкі, наколькі гэта цяжкая праца і ці плацяць за яе ганарар дзецям. Прасілі распавесці пра магілёўскія карані Юлі-Машы, ці крыўдуе дзяўчынка на тое, што яе называюць іншым імем, і ці такі цярплівы і добры Барыс-Мішка ў жыцці. Прасілі герояў паўтарыць любімыя фразачкі з мультыка і праспяваць песню. Што з радасцю было імі выканана.



Пасля размовы і прагляду конкурснага мультфільма, у фае ўсе ахвочыя маглі атрымаць ад Барыса Кутневіча і Юліі Зунінай аўтографы і сфатаграфавацца з імі на памяць.



Юлія Таранава, фота аўтара
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 15:14
03.11.2025 - 12:23
«Залаты шлягер». Дзённік: Капэла Цюменскай філармоніі прадставіла праграму «Хор. Музыка Кіно»
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»