Гарадскі конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці «На пачатку дарог», прысвечаны 90-годдзю Уладзіміра Караткевіча, праходзіць у Магілёве. Пра гэта паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама.
Удзельнікамі конкурсу могуць быць дзеці і маладыя людзі ва ўзросце ад 6 гадоў да 31 года ўключна. Форма правядзення конкурсу – дыстанцыйная. Ён працягнецца да 28 лістапада, у гэты ж дзень запланавана ўзнагароджанне пераможцаў.
Адна з намінацый збярэ аўтараў-паэтаў. «У гэтай намінацыі канкурсанты павінны прадставіць творы ўласнага сачынення. Тэматыка вершаў – грамадзянска-патрыятычная, філасофская, пейзажная. Таксама можна прысвяціць свае творы жыццю і творчасці Уладзіміра Караткевіча. Работы прымаюцца як на рускай, так і на беларускай мовах», – адзначылі арганізатары.
У намінацыі «Мастацкае слова» можна выступаць не толькі індывідуальна, але і калектыўна. «Тут трэба прадставіць відэазапіс з выкананнем твораў Караткевіча розных жанраў: урыўкі з раманаў, вершаў ці іншых твораў знакамітага аўтара на беларускай мове. Працягласць роліка – да 5–7 хвілін», – адзначылі ў гарвыканкаме.
Удзельнікі намінацыі «Тэатральная пастаноўка» павінны прадставіць на суд журы відэазапіс інсцэніроўкі якога-небудзь твора Уладзіміра Караткевіча. Працягласць відэазапісу – да 10 хвілін.
Акрамя гэтага, можна паўдзельнічаць у намінацыі «Відэа». «Рэгламентам дапускаецца музычнае суправаджэнне роліка. Працягласць – да 5 хвілін. Галоўная ўмова – відэапраца павінна быць прысвечана жыццю і творчаму шляху беларускага паэта і пісьменніка», – адзначылі арганізатары.
Удзельнікі конкурсу ва ўсіх намінацыях будуць падзелены па ўзроставых катэгорыях. Заяўкі на ўдзел можна падаць да 20 лістапада на электронны адрас ДУДА «Цэнтр творчасці «Эверэст» г. Магілёва» ddut-everest@tut.by з паметкай «На пачатку дарог». Тэлефон для даведак: 8 (0222) 77-60-93.
Арганізатарамі конкурсу выступілі ДУДА «Цэнтр творчасці «Эверэст» г. Магілёва», Магілёўскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі і Магілёўскі гарвыканкам.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:33
Магілёў рыхтуецца да святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі (відэа)
23.04.2025 - 10:42
Магілёўскі абласны тэатр лялек запрашае на захапляльную экскурсію
21.04.2025 - 09:40
Гастролі, сумесныя пастаноўкі. Магілёўскі і Уладзімірскі тэатры дамовіліся аб супрацоўніцтве
18.04.2025 - 11:19
Праўда пра генацыд: фільмы «Лагеры смерці» і «Спаленыя вёскі» ў кінатэатры «Радзіма»
17.04.2025 - 12:44
Вясновая карусель спектакляў. Арлоўскі тэатр лялек на Магілёўскай сцэне