У Магілёўскай вобласці знаходзіцца 1641 воінскае пахаванне і 660 памятных знакаў, якія ўвекавечваюць памяць абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў. На іх рамонт і добраўпарадкаванне у 2019 годзе выдаткавалі больш за Br720 тыс. Палова гэтых сродкаў паступіла з пазабюджэтных крыніц, як паведаміла, выступаючы на выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама, яго начальнік Кацярына Музычэнка.
Разам з тым па-ранейшаму шэраг пахаванняў патрабуе рамонту, устаноўкі агародж ці замены. На тэрыторыях шэрагу раёнаў да гэтага часу не на ўсіх воінскіх пахаваннях размешчаны ахоўныя знакі і інфармацыйныя дошкі. «Гэта недапушчальна і патрабуе неадкладнага рашэння. Сёння стаіць задача да 20 красавіка прывесці ў парадак усе воінскія пахаванні», – падкрэсліла Кацярына Музычэнка.
Начальнік галоўнага ўпраўлення нагадала, што напярэдадні 75-годдзя Перамогі дадзены старт агульнарэспубліканскай акцыі «На славу агульнай Перамогі». Ва ўсіх рэгіёнах вобласці зрабілі забор зямлі з воінскіх пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны ў капсулы для перадачы на абласным мерапрыемстве ў красавіку ў сталічны Храм-помнік у гонар Усіх Святых.
Таксама ў рэгіёне пачата праца па падрыхтоўцы аднаго з ключавых мерапрыемстваў бягучага года – урачыстага адкрыцця 15 чэрвеня мемарыяльнага комплексу спаленых вёсак Магілёўскай вобласці ў в. Боркі Кіраўскага раёна. «Гэта сапраўды шырокамаштабны праект, аналагаў якому за апошнія 25 гадоў у рэгіёне не было», – канстатавала Кацярына Музычэнка.
Яна паведаміла, што ў мінулым годзе па ініцыятыве галоўнага ўпраўлення, дзякуючы зладжанай і карпатлівай працы раёнаў, быў створаны сэрвіс «Аб’яднаны банк даных пра абаронцаў Айчыны, загінулых і пахаваных на тэрыторыі Магілёўскай вобласці», здольны за мінімальны час даць практычна ўсю наяўную інфармацыю па воінах, пахаваных на тэрыторыі рэгіёна. Аналагаў падобнаму праекту ў Рэспубліцы Беларусь няма. У дадатак да гэтага кнігі «Памяць», раней размешчаныя на сайтах выканаўчых камітэтаў, цяпер будуць насіць выключна інфармацыйны характар, і недакладнасці, названыя ў іх, можна будзе карэктаваць у дадатку.
Сёлета галоўным упраўленнем таксама ініцыіруецца праект «Жывыя старонкі памяці», мэта якога –захаваць памяць пра герояў Вялікай Айчыннай вайны, дзяцей вайны, малалетніх вязняў, прывабіць маладое пакаленне да тэмы патрыятызму ў межах сучасных тэхналогій.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.02.2025 - 15:35
Пазачарговая трынаццатая сесія абласнога Савета дэпутатаў пройдзе 5 сакавіка ў Магілёве
25.02.2025 - 14:24
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 1 сакавіка
24.02.2025 - 15:15
Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным лясгасе Магілёўскай вобласці
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46