RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У 2022-м да «Цішоўкі» далучылі слабае прадпрыемства. Як цяпер працуюць на аб’яднанай гаспадарцы?

У гэтыя гарачыя дні на дапамогу хлебаробам прыходзяць людзі самых розных прафесій. Каб хутка і якасна сабраць ураджай, на палях працуюць вайскоўцы, ратавальнікі, супрацоўнікі лясгасаў. 

Сёлета ў гаспадарцы «Цішоўка» зямлі стала ў два разы больш. У пачатку года да яго далучылі больш слабае эканамічнае сельгаспрадпрыемства, якое знаходзілася ў аграгарадку Семукачы. Больш стала не толькі гектараў, але і людзей. Тыя, хто працаваў раней там, зараз працуюць на гэтых палях і атрымліваюць стабільную заработную плату.

Сярод тых, хто змяніў запіс у працоўнай кніжцы, – Іван Чырык. У мінулым механізатар, а зараз загадчык зернятока старанна сочыць за вільготнасцю сабранага ўраджаю. Кожныя 15 хвілін залатыя горы тут прыкметна прырастаюць. Новае зерне пад пільнай увагай Іван Іванавіча.

Вопытны аграрый яшчэ памятае тыя часы, калі зерне каласоў, правяраючы на вільготнасць, спрабавалі на зуб. Сёння на дапамогу прыходзяць разумныя тэхналогіі. Дакладныя даныя дапамагаюць высушыць і захаваць кожнае зярнятка. Нішто так не хвалюе Івана Іванавіча падчас жніва, як дажджы. 

Іван Чырык, загадчык зернятока сельгаспрадпрыемства «Цішоўка»:

– Ураджай у гэтым годзе выдатны. З хлебам будзем. Таму што падкармілі добра, праполку зрабілі – ураджай вырас на славу.

Уладзімір Белы, намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства «Цішоўка»:

– Ураджайнасць складае 45 цэнтнераў з гектара, хоць найлепшыя нашы гатункі пшаніцы давалі папярэднія да 80 цэнтнераў з гектара. Таму пакуль на сёння, хоць не моцна спрыяльнае надвор’е, але мы ідзём у графіку ўборкі. Гэта значыць, мы плануем, што да 22 чысла павінны скончыць усе гэтыя нашы працаёмкія працы.

Амаль 70 % свайго ўраджаю збожжавых «Цішоўка» плануе перапрацаваць праз жывёлагадоўлю. Гаспадарка робіць стаўку на мяса-малочную вытворчасць. На фермах «Цішоўкі» 7 000 жывёл, якія маюць патрэбу ў стабільнай кармавой базе. Збожжа пойдзе на фураж. У халодны сезон яно вернецца грашыма, а значыць, добрай зарплатай.

СТВ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая