Паводле статыстыкі пажараў, попельніцай нашы грамадзяне карыстаюцца рэдка. Усё больш аддаюць перавагу паліць прама ў ложку, нярэдка знаходзячыся «пад градусам». Вынік – сумнеўнае задавальненне, падпаленыя хаты і... загубленыя жыцці.
Як змяніць сітуацыю? На жаль, адзінага «рэцэпту бяспекі» пакуль няма, але «інгрэдыент рэцэпту» ўжо гатовы. І гэта – бяспечная попельніца. Усё пачалося са старту рэспубліканскай акцыі «Не прапалі сваё жыццё», скіраванай на папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. «Усім жадаючым было прапанавана паўдзельнічаць у інавацыйным конкурсе па стварэнні канцэпцыі бяспечнай попельніцы. Прызначэнне попельніцы – выклікаць жаданне ў курца патушыць недакурак і пазбегнуць бяды. Ніякіх абмежаванняў і межаў для ўяўлення і фантазіі. Адзіная ўмова – рэальнасць ўвасаблення праекта», – расказала старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
І жадаючыя знайшліся. Прычым з розных раёнаў і гарадоў Магілёўскай вобласці. Прадстаўленыя работы ўражвалі сваім крэатывам і прадуманасцю. Шляхам гарачых дэбатаў і аргументаў была абрана самая бяспечная попельніца – праца Кірыла Кадошкіна, навучэнца УА «Шклоўскі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 12», якая адлюстроўвае ўсю згубнасць звычкі курэння.
Гэта праца будзе прадстаўлена на суд журы ў рэспубліканскім інавацыйным конкурсе і, хто ведае, магчыма, хутка ўвойдзе ў масавую вытворчасць.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01
23.04.2025 - 12:49
Ад футбольных палёў да воркаўт-зон: якія новыя пляцоўкі з'явяцца ў Магілёве (відэа)