Абласны этап рэспубліканскага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства «Каралева Вясна-2019» адбудзецца 10 красавіка ў Магілёве. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абкаме ГА «БРСМ».
Па словах суразмоўцаў, маляўнічае студэнцкае шоу пачнецца ў 14.00 у актавай зале культурна-спартыўнага цэнтра РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі» (вул. Першамайская, 117).
Сёлета ў абласным туры папулярнага конкурсу прыме ўдзел восем студэнтак з пяці ўстаноў вышэйшай адукацыі рэгіёна. Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання прадставяць навучэнцы 1 і 3 курса хіміка-тэхналагічнага факультэта Марыя Шаблоўская і Марыя Чарнышова. Ад Беларуска-Расійскага ўніверсітэта выступіць прадстаўніца 5 курса эканамічнага факультэта Марына Далгалёва. Гонар Магілёўскага інстытута Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі будзе адстойваць курсант 3 курса факультэта міліцыі Анастасія Маліноўская. Ад Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі заяўлена навучэнка 3 курса факультэта бухгалтарскага ўліку Анастасія Шульга. Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імяА. А. Куляшова прадставяць тры студэнткі-другакурсніцы: факультэт эканомікі і права – Валерыя Казлова, гісторыка-філалагічны факультэт – Валерыя Станкевіч, факультэт педагогікі і псіхалогіі дзяцінства – Таццяна Календарова.
Дзяўчатам трэба будзе прыняць удзел у дэфіле-прадстаўленні, дэфіле ў вячэрніх уборах і вобразе юных спартсменак «Спорт у маім жыцці», бо ў гэтым годзе ў Беларусі пройдзе адна з найважнейшых спартыўных падзей – II Еўрапейскія гульні. Яшчэ адным новаўвядзеннем 2019 года стане прамоўніцкі конкурс «Мая малая радзіма». Студэнткі загадзя падрыхтуюць маналогі з выступамі на зададзеную тэму і пазнаёмяць прысутных з роднымі іх сэрцу месцамі. Завершыць конкурс «Каралева Вясна» творчае выступленне ў адным з жанраў мастацтва (вакал, харэаграфія, тэатральнае майстэрства, арыгінальны жанр).
Па выніках конкурсу журы вызначыць уладальніц намінацый «Міс грацыя», «Міс творчасць», «Міс абаянне», міс «Арыгінальнасць», «Міс Спорт», «2-я Віцэ-міс», «1-я Віцэ-міс» і«Каралева Вясна-2019». Самая артыстычная, грацыёзная і харызматычная студэнтка Магілёўшчыны прадставіць нашу вобласць у беларускім туры конкурсу, які адбудзецца 26 красавіка ў Мінску.
Дарэчы, магіляўчанка Марыя Сідарэнка стала ўладальнікам тытулаў «Каралева Вясна Беларусі-2016» у беларускім туры і «Першая віцэ-каралева Вясна-2016» у міжнародным фінале конкурсу.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 11:24
Новая спецыяльнасць, планы па наборы студэнтаў. Дзень адкрытых дзвярэй пройдзе ў БДУТ
23.04.2025 - 10:29
Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе 26 красавіка ў Магілёўскім інстытуце МУС
22.04.2025 - 09:31
Моладзевы электронны кірмаш вакансій пройдзе 24 красавіка ў Магілёве
18.04.2025 - 11:00