На днях жыхароў Радамлі і Каменкі Чавускага раёна парадавалі: па падпраграме «Чыстая вада» тут адкрыліся станцыі абезжалезвання. Неабходнасць у будаўніцтве была выклікана тым, што ў гэтых аграгарадках у пітной вадзе выяўлена перавышэнне нормы ўтрымання жалеза і вяскоўцам даводзілася яе кіпяціць, каб пазбавіцца ад асадка і паху.
Начальнік водаправодна-каналізацыйнага ўчастка Чавускага раёна філіяла «Магілёўскі водаканал» Васіль Ларчанка адзначыў, што станцыя ў Радамлі даводзіць якасць пітной вады да нарматыўных паказчыкаў:
– Станцыя тыпавая: невялікі будынак з сучасным абсталяваннем для ачысткі. Праз два фільтры, у якія засыпаны кварцавы пясок, праходзіць узбагачаная кіслародам вада з свідравіны. Жалеза асядае, а па трубах ідзе ўжо вычышчаная вадкасць. Праца і кіраванне станцыяй цалкам аўтаматычныя. Прадукцыйнасць 6,5 кубаметру ў гадзіну – такой магутнасці хапае на ачыстку вады, якую спажываюць жыхары ў ежу, на бытавыя патрэбы, паліванне агародаў. Закладваецца і расход у выпадку неабходнасці тушэння пажараў. На будаўніцтва станцыі сышло ўсяго некалькі месяцаў, на яе затрачана больш за 330 тысяч рублёў.
Для мясцовай жыхаркі Любові Бялькевіч падобны аб’ект – падарунак:
– Вада ў нас была ржавая. Уявіце, усё гэта асядала на сантэхніцы. Ванну трэба было мыць ледзь ці не кожны дзень. Таму для падрыхтоўкі ежы выкарыстоўвалі ваду з калонкі, якая ёсць у аграгарадку. Гэта асобная свідравіна, таму якасць там прыкметна лепшая. Новая станцыя, вядома, вырашыць праблему.
Аналагічная станцыя пачала працаваць у Каменцы, выдаткавалі на яе 380 тысяч рублёў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.04.2025 - 10:31
16.04.2025 - 09:19
Рашэнне кватэрнага пытання - будаўніцтва арэнднага жылля. Адмысловая ўвага шматдзетным сем'ям
10.04.2025 - 14:48
Сучасны басейн для дзяцей і дарослых з'явіцца ў Слаўгарадзе ў 2025 годзе
10.04.2025 - 11:17