У апошнія дні снежня прынята падводзіць вынікі, аналізаваць акалічнасці, якія так ці інакш паўплывалі на выкананне планаў, лічбы і статыстыку. Галоўнае, падводзіць рысу канструктыўна і самакрытычна, рэальна разумець, які зачын створаны на наступны год, што будзе спадарожнічаць наступным распачынанням, сцвярджае першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама Дзмітрый Бязручкін:
– Прыемна адзначыць, што насуперак усім перашкодам, фінансавым і кліматычным, Бабруйскі раён спрацаваў станоўча. У раслінаводстве тэмп росту да ўзроўню мінулага года дасягнуў 120 працэнтаў. У свірнавай вазе намалацілі 43 142 тоны збожжавых і зернебабовых, а ў мінулым – 31 363 тоны. Адкуль прырост? Па-першае, за кошт культуры земляробства з кожнага гектара сабралі амаль на 4 цэнтнеры больш, чым у 2018-м. Гэта даказвае, што сельская гаспадарка можа быць рэнтабельнай у любое надвор’е – усё залежыць ад таго, з якім настроем узяцца за справу. Па-другое, пашырылі збожжавы клін, увялі ў сельгасабарот участкі, якія доўгі час не апрацоўваліся ці выкарыстоўваліся неэфектыўна, – каля 2000 гектараў. У наступным, 2020-м, распачатую працу працягнем.
Як размяркоўваем гэтыя плошчы? Часткова – пад кукурузу, якая ва ўмовах засушлівага клімату становіцца ўсё больш перспектыўнай, нешта – пад азімы клін. Аналіз 2019-га і папярэдніх гадоў пацвярджае: яравыя даюць значна меншую ўраджайнасць. Не таму, што генетычны патэнцыял невысокі, а таму, што пасевы, не паспеўшы набрацца сіл, трапляюць у жорсткія кліматычныя ўмовы: або засушыць, або замочыць. Гэта потым уплывае на вал, які ў выніку сур’ёзна цягне ўніз усю эканоміку агракомплексу. Азімыя, наадварот, валодаюць большай устойлівасцю, і цяпер у збожжавым кліне пад імі 60 працэнтаў. У наступным годзе давядзём гэту лічбу да 70.
Жывёлагадоўля спрацавала некалькі горш – 96,8 працэнта да мінулага года. У 2020-м будзем наганяць упушчанае. Праўда, гэта больш адносіцца да мясной жывёлагадоўлі. А малако трохі парадавала: тэмп росту 102 працэнты. За год падцягнулі якасць: доім 70 працэнтаў экстрай, 23 – вышэйшым, астатняе – першым гатункам. Апошні, як правіла, на старых фермах, дзе складана выканаць тэхналогію і атрымаць сыравіну высокай якасці. Таму там утрымліваем старых ці нізкапрадуктыўных кароў, а маладое пагалоўе – на сучасных комплексах. Сярэдні надой пакуль невялікі, але ўжо добра, што не зменшылі тэмпаў і замацавалі пазіцыі. У тым ліку таму, што стварылі сур’ёзны зачын, і гаспадаркі нарыхтавалі якасныя кармы ў неабходным аб’ёме, выключыўшы нават найменшую верагоднасць іх перакідання паміж гаспадаркамі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
14.07.2025 - 14:12
Парады бізнесу ад практыкаў. Як выйсці на рынак Індыі, раскажуць 24 ліпеня на форуме ў Магілёве
12.07.2025 - 18:23
Магутнасці, экспарт, інавацыі - у чым асаблівасць новага малакаперапрацоўчага завода ў Шклове
11.07.2025 - 11:12
Як будуць ацэньваць удзельнікаў конкурсу «Прадпрымальнік года» з 1 студзеня? Адкарэктаваны парадак
11.07.2025 - 10:04
Стыхія ўдарыла па маёмасці? Белдзяржстрах тлумачыць, як хутка атрымаць кампенсацыю за шкоду
09.07.2025 - 08:45
Маштабны продаж тавараў для школьнікаў пачнецца ў Беларусі з 15 ліпеня