3 ліпеня гэтага года надоўга запомніцца Бабруйскай сям’і Караханавых-Петрушко. У дзень дзяржаўнага свята прыёмныя бацькі з шасцю дзеткамі заехалі ў новы дом. Прычым урачыста: павіншаваць навасёлаў прыйшоў старшыня Бабруйскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў.
У мужа і жонкі двое сваіх дзяцей. А 16 гадоў таму Святлана і Пётр узялі на выхаванне першую дзяўчынку. Фармальна чужую, вельмі хутка стала сваёй. Надзя вырасла і паехала ў Гомель. Неўзабаве мужу і жонцы прапанавалі стаць прыёмнымі бацькамі – у сям’і з’явілася адразу трое дзетак. Зараз жа ўжо шасцёра малых. Прычым дваіх Караханавы-Петрушко ўзялі зусім нядаўна. Святлана кажа:
– Адчуваецца, што ў аднаго хлапчука ёсць праблема: яму трэба дапамагчы. Прычым, вельмі далікатна, каб не нашкодзіць. Гэтым і зоймемся.
Новы дом з’явіўся вельмі хутка–спецыялісты камбіната буйнапанэльнага домабудавання ўзвялі яго і добраўпарадкавалі тэрыторыі вакол яго ўсяго за месяц. Гаворачы пра новае жыллё, Святлана Караханава адзначае:
– Такі вялікі дом–сапраўдны падарунак. Зараз у кожнага з нашых малых з’явіцца свой куток. Дзякуй уладзе і за сцены, і за мэблю. Але самае важнае ў домеўсё ж, калі ў доме смяюцца дзеці. Гэта значыць, што ў сям’і мір, спакой. Там, дзе дрэнна, смеху не чуваць.
Старшыня Бабруйскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў кажа:
– Адкрыццё дзіцячага дома сямейнага тыпу – ужо восьмага ў горадзе–знакавая падзея. Бацькі бяруць на сябе адказнасць за маленькіх грамадзян Беларусі: выхаваюць іх, дадуць дарогу ў жыццё. Задача ж улады–дапамагчы ім, зрабіўшы ўсё, што ў сілах.
Неўзабаве ў Бабруйску з’явіцца яшчэ адзін–дзявяты–дзіцячы дом сямейнага тыпу.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01
23.04.2025 - 12:49
Ад футбольных палёў да воркаўт-зон: якія новыя пляцоўкі з'явяцца ў Магілёве (відэа)