Такім меркаваннем падзялілася Зінаіда Пянькова, старшыня Магілёўскай гарадской рады ветэранаў, дэлегат УНС:
- На заходняй мяжы знаходзяцца не сябры, а ворагі. І кожны павінен гэта добра разумець. Ветэраны ўдзячныя кіраўніку дзяржавы за тое, што, сутыкнуўшыся з беспрэцэдэнтным эканамічным і палітычным націскам, мы выстаялі. Нашым нядобразычліўцам не ўдалося расхістаць нашу суверэнную і незалежную дзяржаву, якая праводзіць самастойную знешнюю і ўнутраную палітыку, разбурыць нашу эканоміку. Хаця мы бачым, як цынічна Амерыка і шэраг заходніх краін імкнуцца перарабіць свет.

Зінаіда Пянькова нагадала, што ў праваахоўнай сістэмы і дзяржорганаў ёсць розныя інструменты для навядзення парадку і спынення дэструктыўных дзеянняў:
- Мы не дапусцім паўтарэння 2020 года. Агрэсіўныя дзеянні заходніх краін дапамаглі нам выпрацаваць імунітэт і зрабілі нас мацнейшымі і згуртаванымі.
СБ