У Беларусі адкрыліся ўчасткі для галасавання на выбарах Прэзідэнта.
Участкі для галасавання па ўсёй краіне адкрыліся ў 8.00. Атрымаць бюлетэнь для галасавання грамадзяне змогуць пры прад'яўленні пашпарта (ідэнтыфікацыйнай карткі) грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, выбаршчыкі, уключаныя ў спісы, для атрымання бюлетэня могуць прадаставіць адзін з наступных дакументаў: ваенны білет (для ваеннаслужачых тэрміновай службы); службовае пасведчанне работніка дзяржаўнага органа (арганізацыі); вадзіцельскае пасведчанне, пенсійнае пасведчанне, пасведчанне інваліда (пры наяўнасці ў ім фатаграфіі); білет навучэнца, студэнцкі білет; даведку органа ўнутраных спраў, якая пацвярджае асобу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (у выпадку страты або крадзяжу пашпарта, ідэнтыфікацыйнай карткі).
Як расказала старшыня ўчастковай камісіі нумар 115 Магілёва Галіна Каленцівонава, на выбарчым участку ў сярэдняй школе нумар 37 створаны ўсе ўмовы для камфортнага галасавання выбаршчыкаў. На гэтым участку іх больш за 2 тыс., у тым ліку 18 чалавек, якія галасуюць упершыню.
«Для выбаршчыкаў абсталяваны тры кабінкі для галасавання, ёсць кабінка галасавання для людзей з абмежаванымі магчымасцямі з усім неабходным: лупа, накладка са шрыфтам Брайля, - расказвае Галіна Каленцівонава. - Для тых, хто не можа самастойна прыйсці на выбарчы ўчастак, арганізавана галасаванне дома».
Усе члены ўчастковай камісіі, адзначае старшыня, людзі вопытныя. «Настрой ва ўсіх добры, чакаем з нецярпеннем нашых выбаршчыкаў. Калі ў іх узнікнуць нейкія пытанні, мы заўсёды гатовы дапамагчы», - падкрэсліла Галіна Каленцівонава.
Старшыня ўчастковай камісіі ўпэўнена: асноўны дзень галасавання для жыхароў іх мікразоны стане сапраўдным святам. «Добрая традыцыя захоўваецца не адно пакаленне - людзі прыходзяць у асноўны дзень сем'ямі, з дзецьмі. Людзі старэйшага ўзросту заўсёды прыбраныя, жанчыны з прычоскамі, - расказвае яна. - Для добрага настрою ў нас арганізаваны разнастайны гандаль, сіламі школы падрыхтавана канцэртная праграма і бяспройгрышная латарэя».
У час датэрміновага галасавання выбаршчыкі праявілі высокую актыўнасць. «Усе дні датэрміновага галасавання жыхары нашай мікразоны актыўна прыходзілі галасаваць. У большасці сваёй гэта былі людзі пажылога ўзросту, якія са сваім выбарам ужо даўно вызначыліся, а таму не сталі чакаць асноўнага дня галасавання, - падзялілася Галіна Каленцівонава. - Прыемна адзначыць, што актыўную грамадзянскую пазіцыю праяўляе і наша моладзь - многія скарысталіся магчымасцю прагаласаваць датэрмінова».
Участковыя камісіі ў асноўны дзень галасавання будуць працаваць з 8.00 да 20.00.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.02.2025 - 10:06
20.02.2025 - 09:41
20.02.2025 - 09:20
19.02.2025 - 18:17
Навуковыя распрацоўкі ў металургіі: беларуска-расійскія ініцыятывы