Міністэрства адукацыі актуалізавала пералік найбольш запатрабаваных эканомікай спецыяльнасцей. Адпаведная пастанова ведамства ад 6 лютага 2024 года №15 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Змяненні ўносяцца ў пастанову ад 9 лютага 2023 года №44. У пералік спецыяльнасцей для залічэння без уступных іспытаў, па-за конкурсам і для вызначэння конкурсу на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі дадаткова ўключаны 16 спецыяльнасцей. У іх ліку - гістарычная адукацыя; беларуская філалогія; руская філалогія; бібліятэчна-інфармацыйная дзейнасць; геаграфія; землеўпарадкаванне і кадастры; тэхнічная эксплуатацыя паветраных суднаў і сродкаў наземнага забеспячэння палётаў; чыгуначны шлях і пуцявая гаспадарка; ахова працы на вытворчасці; спецыяльная і інклюзіўная адукацыя.
Як адзначаецца ў каментары да пастановы, на ўключаныя ў пералік спецыяльнасці залічваюцца без уступных іспытаў (у тым ліку паступаючыя ў адпаведнасці з дагаворам аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста з агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыяй): пераможцы (дыпломы I, II, III ступені) трэцяй ( абласнога, Мінскага гарадскога) этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршыўся ў год прыёму; асобы, якія маюць атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі асаблівага ўзору з узнагароджаннем залатым (сярэбраным) медалём; асобы, якія маюць дыплом аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі з адзнакай, які пацвярджае атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі з агульнай сярэдняй адукацыяй; асобы, якія маюць дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі з адзнакай, у тым ліку паступаючыя ў адпаведнасці з дагаворам аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста з агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыяй.
Таксама могуць быць залічаны па-за конкурсам на месцы, якія засталіся пасля залічэння асоб, якія выказалі жаданне паступіць ва ўстановы вышэйшай адукацыі для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі, пры наяўнасці ў дакуменце аб адукацыі адзнак не ніжэй за 6 (шэсць) балаў па прадметах уступных іспытаў: удзельнікі. заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршыўся ў год прыёму, узнагароджаныя пахвальным водгукам; асобы, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу (службу ў рэзерве) у год прыёму або ў годзе, які папярэднічаў году прыёму, якія маюць рэкамендацыі воінскіх часцей, органаў пагранічнай службы на навучанне ва ўстановах адукацыі, пры паступленні на завочную форму атрымання адукацыі.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.02.2025 - 15:15
Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным лясгасе Магілёўскай вобласці
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46
21.02.2025 - 10:40
Візітка для турзлёту магілёўскай арганізацыі перарасла ў патрыятычны праект да 80‑годдзя Перамогі
21.02.2025 - 09:52
Магілёў уваходзіць у тройку самых азелянёных абласных цэнтраў