У Беларусі распрацоўваецца лічбавая платформа для медыцынскага дакументазвароту. Аб гэтым у праекце БЕЛТА «Краіна гаворыць» паведаміў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі - начальнік аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Лазар.
«Над лічбавай плятформай працуюць ужо каля чатырох гадоў. Выкарыстоўваючы смартфон, можна будзе зайсці на спецплатформу і запытаць паслугу ці ўзяць даведку. Гэта спросціць кантроль за шматлікімі працэсамі, у тым ліку якія датычацца цяжарнасці і родаў. Калі, напрыклад, жанчына назіраецца і ў прыватным цэнтры, і ў дзяржаўнай паліклініцы, то адзіная інфармацыйная сістэма спросціць вядзенне яе цяжарнасці», - распавёў Зміцер Лазар.
Праца вядзецца ўжо над пілотнымі праектамі. «Напрыклад, выдача даведкі аб нараджэнні, якая патрэбная для афармлення іншых дакументаў. Тут удзельнічае і арганізацыя аховы здароўя, і ЗАГС, і сама жанчына. Пасля родаў нялёгка ўсім гэтым займацца. А лічбавая платформа значна спросціць усю гэтую схему. Мы над гэтым працуем, ідуць пілотныя праекты», - праінфармаваў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.12.2025 - 09:42
28.11.2025 - 12:21
У Магілёве абмеркавалі важнасць ранняй дыягностыкі і вакцынацыі ад ВПЧ
26.11.2025 - 11:09
24.11.2025 - 12:18
24.11.2025 - 11:04
Новы МРТ-апарат у дзіцячай абласной бальніцы Магілёва (відэа)