Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі ўстанавіла пералік шматкватэрных і індывідуальных жылых дамоў (уключаючы аб’екты інжынернай і транспартнай інфраструктуры), будаўніцтва і фінансаванне якіх у 2020 годзе будзе ажыццяўляцца з выкарыстаннем ільготных крэдытных рэсурсаў. Адпаведная пастанова Мінбудархітэктуры ад 3 сакавіка 2020 года афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Дакументам зацверджаны пералік дамоў у Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях. Таксама ў гэтых жа абласцях зацверджаны пералік жылых дамоў (уключаючы аб’екты інжынернай і транспартнай інфраструктуры), будаўніцтва і фінансаванне якіх у бягучым годзе будзе ажыццяўляцца ў сельскагаспадарчых арганізацыях і з выкарыстаннем ільготных крэдытных рэсурсаў.
Акрамя таго, яшчэ адной пастановай Мінбудархітэктуры, якая таксама сёння афіцыйна апублікавана, устаноўлены пералік жылых дамоў, будаўніцтва якіх будзе ажыццяўляцца з выкарыстаннем ільготных крэдытаў, і па Мінскай вобласці.
У пераліках пазначаны назва і месца размяшчэння аб’ектаў.
Дакументы ўступаюць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
11.09.2025 - 17:57
09.09.2025 - 12:54
Кітайскі рэстаран у Магілёве: сімвал дружбы і супрацоўніцтва
08.09.2025 - 09:18
У Беларусі распрацаваны законапраект аб лічбавым беларускім рублі
01.09.2025 - 13:16
У Беларусі з 1 верасня павялічацца базавая стаўка і заробкі бюджэтнікаў
01.09.2025 - 13:15
У Беларусі з 1 верасня павялічыліся ўсе віды працоўных пенсій