У Беларусі з улікам рапсу намалацілі 3,49 млн тон збожжа. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
У Беларусі на 23 ліпеня намалочана збожжа з улікам рапсу 3,492 млн.т, з іх - 2,563 млн.т збожжавых і зернебабовых культур, 929 тыс.т азімага рапсу. Гомельская і Брэсцкая вобласці ўжо завяршылі ўборку азімага рапсу. У агульную скарбонку збожжа з улікам рапсу Брэсцкая вобласць намалаціла 946,6 тыс.т, Мінская - 835,5 тыс.т, Гродзенская - 813,2 тыс.т, Гомельская - 396,1 тыс.т, Магілёўская - 322 тыс.т , Віцебская - 178,5 тыс.т.
Працягваецца ўборка такіх культур, як яравы ячмень - 67 працэнтаў ад плана, азімае жыта - 44 працэнты, пшаніца - 27,5 працэнта, трыцікале - 22 працэнты, зернебабовыя - 18,2 працэнта, авёс - 14,4 працэнта. Уборка азімага ячменю завершана.
Паралельна з уборкай ідзе церабленне лёну. Выцераблена 23,8 тыс. га (53,2 працэнта плошчаў, якія падлягаюць уборцы).
Саломы пасля ўборкі збожжавых каласавых і зернебабовых культур убрана на 43,9 працэнта да скошаных плошчаў. Нараўне з уборкай ураджаю працягваюцца работы па нарыхтоўцы травяных кармоў. Усяго нарыхтавана 3306000 т кармавых адзінак (33,7% да плана).
Пастаўлена задача перад аграрыямі максімальна нарыхтаваць і ўнесці арганічныя ўгнаенні ў летне-асенні перыяд. Усяго на палі пад сяўбу азімых культур вывезена 11,7 млн. т (88,7% да нарыхтаванага) арганічных угнаенняў, унесена 2,02 млн. т (15,3% да нарыхтаванага).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01
23.04.2025 - 12:49
Ад футбольных палёў да воркаўт-зон: якія новыя пляцоўкі з'явяцца ў Магілёве (відэа)