Сёння ў Беларусі завяршаецца рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне.
«Скарыстацца электроннай формай для рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэсціраванне на сайце РІКВ можна да 12.00. Пасля працэдуру можна будзе ажыццявіць толькі ў пунктах рэгістрацыі - да 19.00», - праінфармаваў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.
У Мінадукацыі парэкамендавалі для пашырэння магчымасцей паступлення ў ВНУ прайсці ЦТ і абітурыентам ільготнай катэгорыі. «Гэта датычыцца пераможцаў рэспубліканскіх алімпіяд і па вучэбных прадметах (у тым ліку пераможцаў трэцяга этапу), выпускнікоў профільных класаў, медалістаў, уладальнікаў дыпломаў з адзнакай пры заканчэнні каледжа, мэтавікоў», - падкрэслілі ў ведамстве.
Трэба памятаць, што для рэгістрацыі неабходны дакумент, які засведчвае асобу. Кошт удзелу ў ЦТ па адным вучэбным прадмеце складае Br4,2. Працэс рэгістрацыі лічыцца завершаным толькі пасля атрымання абітурыентам пропуска (-аў).
ЦЭ і ЦТ пройдуць у адзіныя тэрміны для выпускнікоў 2025 года, выпускнікоў мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў. Так, 26 мая адбудзецца ЦЭ па прадмеце на выбар для 11-класнікаў і ЦТ па прадмеце на выбар для выпускнікоў мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў. ЦЭ па беларускай або рускай мове для 11-класнікаў і ЦТ па беларускай або рускай мове для выпускнікоў мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў пройдуць 29 мая. Таксама 2 і 5 чэрвеня адбудзецца ЦТ па прадмеце на выбар для ўсіх абітурыентаў. Рэзервовымі днямі для ЦТ вызначаны 19, 21, 23 чэрвеня. Рэзервовыя дні для ЦЭ - 21, 23 чэрвеня, іншыя тэрміны - 18, 20 жніўня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
27.06.2025 - 18:03
27.06.2025 - 14:07
Служэнне Радзіме: 94 курсанты Магілёўскага інстытута МУС атрымалі дыпломы аб вышэйшай адукацыі
27.06.2025 - 11:26
Магілёўская вобласць прадстаўлена на XII Форуме рэгіёнаў Расіі і Беларусі ў Ніжнім Ноўгарадзе
27.06.2025 - 09:34
26.06.2025 - 16:41
26.06.2025 - 16:38