У Беларусі змяніліся тарыфы на паслугі паштовай сувязі агульнага карыстання Гэта вынікае з пастановы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 18 чэрвеня 2025 года №43, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале Рэспублікі Беларусь.
Згодна з дакументам, уносяцца змяненні ў пастанову МАРГ ад 15 верасня 2023 года нумар 60 «Аб тарыфах на паслугі паштовай сувязі агульнага карыстання». Так, фіксаваныя тарыфы для фізічных асоб (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў) на адпраўку паштовай карткі складуць Br0,86 замест Br0,70, лісты або бандэролі вагой да 20 г - Br0,86 замест Br0,70. Кожныя наступныя поўныя або няпоўныя 20 г будуць дабаўляць да кошту яшчэ Br0,07 замест Br0,06.
Таксама змяніліся тарыфы на паслугі паштовай сувязі агульнага карыстання для юрыдычных асоб і ІП. Згодна з пастановай, кошт перасылкі карэспандэнцыі да 20 г складзе Br0,72 замест Br0,58, а кожная дадатковая вага будзе ацэньвацца ў Br0,06 замест Br0,05.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
31.07.2025 - 16:34
Тонкая настройка на знешнім контуры. Падрабязнасці нарады Аляксандра Лукашэнкі з дыпламатамі
16.07.2025 - 14:48
На падтрымку адораных навучэнцаў і студэнтаў са спецфонду Прэзідэнта Беларусі выдзеляць Br560 тыс.
14.07.2025 - 14:16
Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб змяненнях у пытаннях сацстрахавання і пенсіённага забеспячэння
09.07.2025 - 08:19
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага настаўніка Беларусі Валерыя Барашкава з 75-годдзем
08.07.2025 - 10:17
Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца з развіццём у Беларусі козагадоўлі