Ваенная кафедра ў Беларуска-Расійскім універсітэце аднавіла працу больш як праз 30 гадоў. Першы набор з 75 студэнтаў з наступнага месяца пачне навучанне па трох спецыяльнасцях. У ВНУ Магілёўскай вобласці гэта першая вайсковая кафедра.
За кафедрай замацаваны тры спецыяльнасці: баявое прымяненне падраздзяленняў, воінскіх часцей і злучэнняў, узброеных рэактыўнымі сістэмамі залпавага агню; баявое прымяненне наземных падраздзяленняў вайсковай разведкі і прымяненне аўтамабільных падраздзяленняў, воінскіх часцей і злучэнняў агульнавайсковага прызначэння. Конкурс праводзіўся сярод першакурснікаў пасля здачы першай сесіі на падставе як паспяховасці, так і медыцынскага агляду.
Начальнік упраўлення ваеннай адукацыі Узброеных Сіл Андрэй Клішэвіч падкрэсліў, вялікая ўвага была ўдзелена абсталяванню кафедры:
- Па даручэнні кіраўніка дзяржавы і міністра абароны на працягу апошніх чатырох гадоў кожны год адкрываецца новая ваенная кафедра ў ВНУ краіны, усяго іх ужо 16. На сённяшні дзень у нас дастаткова ваенных факультэтаў і кафедр для падрыхтоўкі афіцэраў запасу і стварэння неабходнага рэзерву для Узброеных Сіл. Матэрыяльная база на дадзенай кафедры адпавядае ўсім сучасным стандартам, неабходным для падрыхтоўкі высакакласных спецыялістаў. Класы абсталяваны макетамі, узорамі сучаснага ўзбраення, будзе ажыццяўляцца тэарэтычная і практычная падрыхтоўка. Выкладаць на ваеннай кафедры будуць кадравыя ваенныя, якія маюць багаты вопыт службы ва Узброеных Сілах. Мы бачым, што моладзь зацікаўлена ў атрыманні ваеннай адукацыі. Пра гэта сведчыць конкурс на ваенныя кафедры па ўсёй краіне - тры чалавекі на месца. У нашай краіне хлопцы разумеюць, што абарона Радзімы - гэта абавязак і святы абавязак сапраўднага мужчыны.
Студэнты будуць выязджаць на палявыя заняткі па тактычнай і агнявой падрыхтоўцы. У праграме навучання асновы радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай аховы, ваенна-медыцынскай і тапаграфічнай падрыхтоўкі. Студэнты атрымліваюць званне «Лейтэнант запасу» і гатовы да выканання абавязкаў ваеннай службы ў выпадку неабходнасці. Ваенная кафедра таксама з'яўляецца важнай часткай сістэмы абароны краіны, бо яна рыхтуе высокакваліфікаваных афіцэраў для войска. У залежнасці ад спецыяльнасці кожная група замацавана за пэўнай воінскай часткай, дзе будучыя афіцэры запасу будуць асвойваць у тым ліку камандзірскія навыкі.
Рэктар Беларускага-Расійскага ўніверсітэта Міхаіл Лусцянкоў падкрэсліў, адкрыццё ваеннай кафедры стане новай вяхой у гісторыі ВНУ:
- Я ўпэўнены, што гэтыя студэнты будуць ядром нашага студэнцтва, падаючы прыклад іншым патрыятызмам і сваёй дысцыплінай. Яны змогуць атрымаць асноўную спецыяльнасць, дзеля якой паступілі, а таксама ваенна-ўліковую спецыяльнасць і афіцэрскае званне. Выбар, які ў будучыні зробяць гэтыя выпускнікі, у любым выпадку будзе на карысць Радзімы. Адкрыццё ваеннай кафедры - гэта прэстыж для студэнтаў і ВНУ.
Першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч расказаў, што ў свой час быў выпускніком ваеннай кафедры гэтай ВНУ і ганарыцца гэтым фактам у сваёй біяграфіі:
- Ваенная кафедра існавала з 1967 па 1993 год. Сёння мы практычна завяршылі фарміраванне рэспубліканскай сеткі падрыхтоўкі нашых студэнтаў на ваенных кафедрах і факультэтах, дзе адбываецца навучанне па больш як 40 ваенна-ўліковых спецыяльнасцях. Штогод з улікам Ваеннай акадэміі навучаюцца каля трох тысяч студэнтаў, за год выпуск складае каля 1600 спецыялістаў. Пры паспяховым заканчэнні ВНУ гэтыя студэнты атрымліваюць званне «Лейтэнант запасу». Мы ўдзячны Міністэрству абароны за дапамогу ў камплектацыі ваеннай кафедры. Тут будуць праходзіць пачатковую ваенную падрыхтоўку ўсе студэнты ВНУ, а таксама кадэцкага вучылішча і школьнікі вобласці, каб хлопцы маглі сюды прыйсці і пераканацца, наколькі важная і цікавая прафесія - абараняць Радзіму.
Сярод тых, хто паспяхова прайшоў конкурс на ваенную кафедру, студэнт першага курса машынабудаўнічага факультэта БРУ Іван Каралёў:
- Паступіў на ваенную кафедру з-за жадання атрымаць навыкі, мне вельмі цікава ваенная справа. Я атрымліваю адукацыю па спецыяльнасці інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі, буду інжынерам-праграмістам. А таксама пасля заканчэння ўніверсітэта атрымаю званне лейтэнанта запасу. У мяне будзе выбар, заставацца вайскоўцам ці паспрабаваць сябе ў інжынерыі.
Першакурснік Прохар Лусцянкоў навучаецца па спецыяльнасці «аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей»:
- Пры паступленні ў ВНУ я ведаў, што будзе адкрывацца ваенная кафедра. Для мяне гэта добрая магчымасьць. Акрамя сваёй асноўнай спецыяльнасці я яшчэ атрымаю другую - ваенную, па якой змагу працягнуць працаваць і служыць. Яшчэ адзін плюс - на выхадзе з універсітэта ўжо будзе афіцэрскае званне. Тут створаны ўсе ўмовы для навучання, аснасцілі аўдыторыі ўсім неабходным, у класах ёсць стэнды, вельмі ўразілі клас агнявой і тактычнай падрыхтоўкі. Матэрыяльна-тэхнічная база тут на вышэйшым узроўні.
Палкоўнік у адстаўцы Анатоль Палякоў кіраваў ваеннай кафэ едрай ВНУ да яе закрыцця ў 1993 годзе:
- Я б сказаў, што гэта не адкрыццё ваеннай кафедры, а яе адраджэнне. Я гэтым ганаруся, як і ўсё ва ўніверсітэце. БРУ - тэхнічная ВНУ. Спецыяльнасць артылерыста сугучная з машынабудаўнічым і будаўнічым факультэтамі, у артылерыста на першым месцы - матэматыка. Для падрыхтоўкі афіцэраў аўтамабільнага профіля выдатна падыходзіць матэрыяльная база ўніверсітэта. Цешыць, што жадаючых паступіць на ваенную кафедру было вельмі шмат, прайшлі адбор лепшыя.
У час урачыстага адкрыцця кафедры студэнты і ганаровыя госці маглі азнаёміцца з узорамі ваеннага абсталявання на выставе. Заняткі на вайсковай кафедры БРУ пачнуцца 10 сакавіка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.02.2025 - 10:06
20.02.2025 - 09:41
20.02.2025 - 09:20
19.02.2025 - 18:17
Навуковыя распрацоўкі ў металургіі: беларуска-расійскія ініцыятывы