У межах раённага фестывалю «Бялыніцкая тэатральная восень» ва ўсіх клубных установах раёна пайшлі тэматычныя спектаклі і тэатральныя пастаноўкі.
Адкрыў праграму народны тэатр мініяцюр «Імпульс» раённага цэнтра культуры з літаратурна-музычнай кампазіцыяй па творах аўтараў Бялыніцкай зямлі «Роднаму краю прысвячаецца».
Тэатральны калектыў Ланькаўскага Цэнтра культуры прадставіў пастаноўку па п’есе Эвеліны Піжэнка «Бабанькі». Рэжысёр Святлана Камлева выбрала яе невыпадкова, бо яна – пра падзеі часоў Вялікай Айчыннай, пра лёсы жанчын, якія засталіся ў тыле і неслі на сваіх далікатных плячах усе нягоды ваеннага ліхалецця.
Удзельнікі тэатральнага калектыву Вішоўскага Цэнтра культуры Валерый Чужаўко і Роза Казакова паставілі спектакль «Дэзерцір» па аповесці бялыніцкага пісьменніка Міхаіла Карпечанкі. А Людміла Каралёва душэўна прадэкламавала баладу «Маці» Аркадзя Куляшова.
– Наш фестываль – аб вайне, патрыятызме, традыцыях, любові да сваёй зямлі. Пра ўсё тое, што нам дорага, што мы павінны шанаваць і перадаць будучым пакаленням. Дарэчы, у пастаноўках былі задзейнічаны людзі розных пакаленняў: школьнікі, настаўнікі, работнікі сельгаспрадпрыемстваў, пенсіянеры, – падкрэсліла загадчыца метадычнага аддзела цэнтралізаванай клубнай сістэмы Бялыніцкага раёна Алеся Белязяка.
СБ, фота ЦКС Бялыніцкага раёна
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.02.2025 - 09:33
Магілёўскі драмтэатр: на многія пастаноўкі форуму «М.@rt кантакт — 2025» білеты амаль распрададзены
20.02.2025 - 10:34
Новыя падрабязнасці пра тэатральны форум «M.@rt кантакт»-2025
19.02.2025 - 12:16
Спектакль «Сабачае сэрца» пермскага тэатра паказалі ў Магілёве