У СВК «Калгас “Радзіма”» вызначыўся другі экіпаж-«тысячнік» у складзе старшага камбайнера Уладзіміра Казакова і памочніка Віктара Васільева. На свой рахунак на раніцу 9 жніўня хлебаробы запісалі 1053 тоны збожжа.
Павіншаваць працаўнікоў проста на поле прыехалі начальнік райсельгасхарча Віталь Ласянкоў, лідары райаб’яднання прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, Святлана Патапчык і райкама прафсаюза АПК Надзея Румянцава, старшыня СВК «Калгас “Радзіма”» Алег Лапацентаў, першы сакратар РК ГА «БРСМ» Марына Шабусава. Выказаўшы цёплыя словы віншаванняў, прысутныя ўручылі перадавікам жніва каштоўныя падарункі, прэміі, грашовыя сертыфікаты, граматы і дыпломы.
Напрыканцы віншавальнага мерапрыемства ганаровыя госці развіталіся ненадоўга. Узяты тэмп жніва абяцае, што другая тысяча ў моладзевага экіпажа не за гарамі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.04.2025 - 10:31
16.04.2025 - 09:19
Рашэнне кватэрнага пытання - будаўніцтва арэнднага жылля. Адмысловая ўвага шматдзетным сем'ям
10.04.2025 - 14:48
Сучасны басейн для дзяцей і дарослых з'явіцца ў Слаўгарадзе ў 2025 годзе
10.04.2025 - 11:17