RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Быхаўскім раёне адкрылі інфармацыйны турыстычны цэнтр «Чыгірынскі кластар»

Чыгірынскі кластар прываблівае турыстаў.

У Быхаўскім раёне адкрылі інфармацыйны турыстычны цэнтр «Чыгірынскі кластар: партнёрства для эканамічнага росту». Ён аб’яднаў суб’екты гаспадарання, якія вядуць дзейнасць на Чыгірынскім вадасховішчы.

– Турысты могуць прыехаць у цэнтр і атрымаць інфармацыю аб паслугах у нашай мясцовасці, – расказаў дырэктар Раман Мельнікаў.Ён знаходзіцца ў вёсцы Чачэвічы Быхаўскага раёна, ля трасы паміж Магілёвам і Бабруйскам, што вельмі зручна. Тым, хто аддае перавагу віртуальным сродкам камунікацыі, інфармацыйны цэнтр прапануе азнаёміцца са звесткамі праз сайт, напаўненнем якога займаюцца мясцовыя спецыялісты.

Раман Мельнікаў дадаў, што падобны праект – гэта нефармальнае аб’яднанне аб’ектаў у сферы турызму. Усяго ў Чыгірынскі кластар, створаны ў снежні 2021 года, уваходзіць 14 аграсядзіб і баз адпачынку дзяржаўнай і прыватнай формаў уласнасці. Галоўная яго мэта – канкурыраванне Чыгірынкі на рынку ўнутранага і ўязнога турызму.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая