RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Быхаве ад наступстваў пажару загінуў мужчына

У Быхаве ад наступстваў пажару загінуў мужчына. Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю МА УМНС Аляксандра Дашкевіч.

Так, 12 жніўня ў 22:33 выратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў прыватным жылым доме ў Быхаве.

Работнікам ПАВЧ-1 Быхаўскага РАНС – начальніку варты Максіму Зямцову і пажарнаму Дзмітрыю Пруднікаву ўдалося вынесці гаспадара дома і яго сужыцельку. Пацярпелых шпіталізавалі ў раённую бальніцу. Праз некалькі гадзін мужчына памёр. Жанчына знаходзіцца ў стане сярэдняй ступені цяжкасці. Ёй дыягнаставана атручэнне прадуктамі гарэння і алкагольнае ап’яненне.

У выніку пажару пашкоджана маёмасць і ўнутранае аздабленне ў доме. Прычына ўзгарання высвятляецца.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая