У час уборачнай кампаніі на палях Магілёўскай вобласці працавалі амаль 4 тыс. механізатараў. Пра гэта падчас абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2023» у Хоцімску паведаміў першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Савіцкі.
«Нягледзячы на складаныя ўмовы надвор'я, зладжаная і напружаная праца, прафесіяналізм і самааддача прадстаўнікоў усіх галін народнай гаспадаркі Магілёўскай вобласці дазволілі сабраць больш за 1 млн т збожжавых і зернебабовых культур. Гэта важкі ўклад у рэспубліканскі каравай, - адзначыў ён. - Аграрыі Магілёўшчыны ў два разы, у параўнанні з мінулым годам, павялічылі ўраджай алейнага семя рапсу, дасягнуўшы выніку ў больш як 110 тыс. т. У тым ліку сабраны добрай якасці ўраджай лёну і грэчкі».
Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых сёлета на палях Магілёўскай вобласці склала больш за 25 ц/га. «На палях вобласці ў перыяд уборачнай кампаніі было задзейнічана амаль 4 тыс. механізатарскіх кадраў і больш як 1 тыс. збожжаўборачных камбайнаў, з якіх амаль 30 працэнтаў перасягнулі мяжу ў намалоце больш як 1 тыс. т», - падкрэсліў ён.
Здаючы рапарт губернатару рэгіёну Анатолю Ісачанку, Сяргей Савіцкі запэўніў, што працаўнікі аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці прыкладуць усе намаганні, каб прымножыць дасягнуты вынік. «І даказаць адданасць роднай зямлі і выбранай прафесіі», - падсумаваў ён.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.07.2025 - 12:39
15.07.2025 - 14:23
З настроем і поўным ходам: у Шклоўскім раёне набірае абароты ўборачная
09.07.2025 - 10:14
У Магілёўскім раёне пачнуць добраўпарадкаванне тэрыторыі паркавай зоны мясцовай крыніцы
05.07.2025 - 15:44
«Усё вельмі весела і цікава». Госці свята «Купалле» ў Александрыі дзеляцца сваімі ўражаннямі
05.07.2025 - 12:33