У Чавусах аматары здаровага ладу спаборнічалі на лыжаролерах. Удзельнікам ад 18 да 70 гадоў! 16 прадстаўнікоў розных катэгорый спаборнічалі на дзвюх дыстанцыях –5 і 3 кіламетры. Падобныя спаборніцтвы сярод аматараў праводзіліся ўпершыню з мэтай стварыць людзям свята, разнастаіць іх вольны час, далучыць да здаровага ладу жыцця. І заняць лыжаролерную трасу ў летні перыяд.
– Такія спаборніцтвы стануць традыцыйнымі. Прычым не толькі ў летні перыяд, але і зімой, – удакладняе адзін з арганізатараў спрынту, дырэктар спецыялізаванай СДЮШАР Чавускага раёна Аляксандр Дарафееў.
Пераможцамі сярод мужчын у розных узроставых катэгорыях сталі Іван Карсакоў, Андрэй Касцючэнка, Леанід Новікаў, Віктар Казлоўскі, Іван Азаранка. Магілёўцу Івану Ягоравічу 69 гадоў! Але гэта не падстава, смяецца, весці пасіўны лад жыцця:
– Колькі сябе памятаю, заўсёды займаўся спортам. Вельмі люблю лыжы. У нас сфарміравалася цэлая каманда ветэранаў-аматараў. Не сядзім на месцы – выязджаем на спаборніцтвы. Так, бегалі ў Мурманску (там і па 50 кіламетраў праязджалі), Раўбічах, на першынствах у Магілёве. Цяпер дадаліся і Чавусы. Трымаем сябе ў форме. Зімой, калі выпадае добры снег, можам і па пяць разоў на тыдзень станавіцца на лыжы. Гэта дапамагае заставацца ў тонусе, падтрымліваць сябе ў добрай форме і ў 69 гадоў.
Да спрынту далучыліся не толькі жыхары Магілёўскай вобласці. Міхаіл Мікалуцкі, да прыкладу, прыехаў на спаборніцтвы з Мінска.
– Калі гасцяваў у бацькоў у Шклове, даведаўся, што ў Чавусах будзе праходзіць такое спаборніцтва. Чаму б не паспрабаваць? Траса вельмі хуткая і якасная. Для райцэнтра гэта сапраўдны падарунак. Стараюся бегаць і ў Мінску ў Вяснянцы. Але ўмовы ў Чавусах на ўзровень вышэй, – лічыць Міхаіл.
Уладзіміру Церахаву з Клімавіч 70, але ён без цяжкасці пераадолеў пяцікіламетровы шлях на лыжаролерах. Кажа, гэта для яго не адлегласць.
ФАКТ
Нагадаем, лыжаролерная траса ў Чавусах адкрылася ў канцы ліпеня 2020-га. Райцэнтр, па сутнасці, сталіца біятлона. Тут пачынаў свой шлях прызёр алімпіяды ў Ванкуверы Сяргей Новікаў, адсюль стартавала будучая алімпійская чэмпіёнка Дзінара Алімбекава. Гэта толькі самыя знакамітыя з выхаванцаў мясцовай школы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 16:13
У Магілёўскім раёне ў рамках праекта «Спорт для ўсіх» адкрылася сучасная спартыўная пляцоўка
02.06.2025 - 09:39
Яўген Залатой стаў чэмпіёнам Еўропы па акадэмічным веславанні
02.06.2025 - 09:26
Георгій Фокін стаў чэмпіёнам свету па муай-тай сярод моладзі
26.05.2025 - 12:21
«Барысфен» прайграў у Віцебску. Лёс бронзы вырашыцца ў Магілёве
19.05.2025 - 08:43
Магілёўскі ЦАР другі раз выйграў Суперкубак Беларусі па пляжным футболе