У Чавускім лясгасе маладое папаўненне працуе з пачатку жніўня. Дзяўчаты і хлопцы паступова асвойваюцца, прывыкаюць да першага працоўнага месца, спазнаюць спецыфіку прафесіі на практыцы.
Кіраўнік лесагаспадарчай установы Аляксандр Падабед сустрэўся з маладымі спецыялістамі і пацікавіўся першымі ўражаннямі ад працы, а таксама ўмовамі пражывання.
Дырэктар лясгаса расказаў хлопцам пра спецыфіку працы ў гаспадарцы, адзначыўшы, што ў гэтым кірунку выпадковых людзей быць не павінна. Аляксандр Падабед лічыць, што да прафесіі і сваіх абавязкаў трэба ставіцца сур’ёзна.
За кожным маладым спецыялістам замацаваны настаўнік, гэта вопытныя работнікі лясгаса, якія будуць дапамагаць моладзі ў набыцці неабходнага вопыту і асваення тонкасцяў прафесіі.
Па матэрыялах chausynews.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.09.2025 - 13:10
23.09.2025 - 11:45
23.09.2025 - 11:41
23.09.2025 - 11:31
Бабруйскія школьнікі ствараюць робатаў, разумныя сістэмы і экапраекты - як працуюць інжынерныя класы
19.09.2025 - 14:52
19.09.2025 - 13:20
Першы ў Магілёўскай вобласці падатковы клас адкрылі ў Бабруйску