Заўтра, 21 кастрычніка, у 12:00 у Магілёве ў межах праекта «Парк сямейных дрэў» у Дзень бацькі і ў завяршэнне Тыдня бацькоўскай любові ў Магілёве на праспекце Пушкінскі будзе пасаджана яшчэ 20 дрэў сем’ямі з горада на Дняпры і розных раёнаў вобласці. У акцыі прымуць удзел шматдзетныя сем’і; сем’і, якія толькі што ўступілі ў шлюб; якія адзначаюць гадавіну з дня вяселл,я або тыя, у каго з’явілася першае дзіця, а таксама сем’і-пераможцы розных фестываляў і конкурсаў. Пра гэта расказала карэспандэнту sb.by галоўны спецыяліст Магілёўскага абкама БРСМ Арына Сафонькіна.
Да прыкладу, сям’я Віталя і Карыны Ільчук, якая ўдзельнічае ў праекце, – маладыя спецыялісты з Чавускага раёна – 16 кастрычніка адзначылі першую гадавіну са дня вяселля, а Віктар і Іна Васільевы з Бялыніцкага раёна ўжо восем гадоў разам.
Сем’і атрымаюць сертыфікаты, установяць таблічкі з генеалагічным дрэвам. У далейшым кожная сям’я будзе даглядаць сваё дрэва.
Праект «Парк сямейных дрэў» рэалізуецца з 2019 года: у кожным рэгіёне краіны ствараюцца паркі, алеі і скверы сямейных дрэў. Створаны такія паркі і ў кожным раёне Магілёўскай вобласці – дрэвы садзяць вясной і восенню. Як паведамілі арганізатары, з пачатку рэалізацыі праекта ў Магілёўскай вобласці было высаджана больш за 1000 сямейных дрэў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.06.2025 - 13:17
03.06.2025 - 12:35
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 7 чэрвеня
03.06.2025 - 11:15
Унікальная экспазіцыя. «Цягнік Перамогі» прыбудзе ў Магілёў 28 чэрвеня
03.06.2025 - 10:39
У Магілёве ўшанавалі памяць дзяцей вайны: акцыя «Гірлянда памяці» ад Беларускага дзіцячага фонду