Больш за 27 тысяч школьнікаў аздаравілася ў летніх дзіцячых лагерах Магілёўскай вобласці ў першую змену, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.
– У першую змену аздараўленне дзяцей і падлеткаў ажыццяўлялася на базе 15 стацыянарных лагераў, у якіх пабывала больш за 2400 чалавек, а таксама на дзевяці арандаваных базах, у тым ліку ў трох санаторна-курортных арганізацыях, – праінфармавалі ў цэнтры. – Усяго працавала 57 аздараўленчых лагераў з кругласутачным знаходжаннем дзяцей, у якіх аздаравілася 3985 чалавек, і 485 лагераў з дзённым знаходжаннем, дзе пабывала 23,6 тысячы школьнікаў. Усяго за першую змену прайшло аздараўленне амаль 27,6 тысячы навучэнцаў.
Па выніках першай змены аздаравіліся 932 чалавекі з ліку льготнай катэгорыі дзяцей, у тым ліку 320 дзяцей-інвалідаў, 612 дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Акрамя таго, палепшылі самаадчуванне 628 чалавек з ліку навучэнцаў у спецыялізаваных вучэбна-спартыўных установах вобласці.
У летні перыяд у Магілёўскай вобласці традыцыйна арганізавана работа лагераў па розных профілях і кірунках дзейнасці. У першую змену ў такіх лагерах прайшлі аздараўленне 13293 чалавекі. Больш за 1500 хлопчыкаў і дзяўчынак сумяшчалі карысную працу і адпачынак.
– Асноўнымі задачамі працы лагераў з’яўляюцца ўмацаванне здароўя дзяцей, фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця, фарміраванне сацыяльных нормаў і каштоўнасцяў, задавальненне індывідуальных патрэб дзяцей у інтэлектуальным, маральным, фізічным удасканаленні, развіццё творчых здольнасцяў навучэнцаў, – нагадалі ў цэнтры. – Пры працы з дзецьмі улічваюцца іх узроставыя асаблівасці, магчымасці і інтарэсы. Вялікая ўвага надаецца грамадзянска-патрыятычнаму, экалагічнаму, працоўнаму выхаванню, фарміраванню здаровага ладу жыцця.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.06.2025 - 13:17
03.06.2025 - 12:35
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 7 чэрвеня
03.06.2025 - 11:15
Унікальная экспазіцыя. «Цягнік Перамогі» прыбудзе ў Магілёў 28 чэрвеня
03.06.2025 - 10:39
У Магілёве ўшанавалі памяць дзяцей вайны: акцыя «Гірлянда памяці» ад Беларускага дзіцячага фонду