У фінале рэспубліканскага праекта «Уладар вёскі» Магілёўскую вобласць прадставіць сям'я Сухубаеўскіх з Горацкага раёна.
Рэгіянальны этап рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскі» сабраў сёння ў аграгарадку Палыкавічы 14 сем'яў з Магілёўскай вобласці. На працягу дня яны праходзілі цэлы шэраг конкурсных іспытаў, сярод якіх конкурс на лепшы падворак, візітную картку, каравай, сельскую эстафету і дранікі на калодзе. Жанчыны спаборнічалі ў пляценні вянкоў, а іх мужчыны - у конкурсе касцоў.
Па выніках усіх конкурсных іспытаў пераможцамі стала сям'я Мікалая і Марыі Сухубаеўскіх з Горацкага раёна. У гэтым годзе сям'і спаўняецца 10 гадоў, разам яны выхоўваюць трох дзяцей. «Мы вельмі рады, што занялі першае месца. Не чакалі, што пераможам, - падзялілася эмоцыямі Марыя Сухубаеўская. - У фінале праекта таксама пастараемся стаць першымі!»
Менавіта сям'я Сухубаеўскіх будзе прадстаўляць Магілёўскую вобласць у фінале, які пройдзе 4-5 ліпеня ў Горацкім і Шклоўскім раёнах. Па традыцыі лепшую сям'ю назавуць падчас рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»).
Другое месца заняла сям'я Камар з Клічаўскага раёна, трэцяе - сям'я Стэльмах з Асіповіцкага раёна.
Усе ўдзельнікі абласнога этапа атрымалі зарад станоўчых эмоцый і патрэбныя ў гаспадарцы падарункі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.09.2025 - 10:13
Гарантаванае працаўладкаванне пасля каледжа. У Бабруйску рыхтуюць кадры для «Чырвонага харчавіка»
19.09.2025 - 09:45
Нюансы працы, падтрымка і матывацыя. Дыялогавая пляцоўка для маладых медыкаў прайшла ў Магілёве
10.09.2025 - 14:45
10.09.2025 - 11:13