Важна больш расказваць моладзі аб працоўным подзвігу народа ў пасляваенны перыяд. Такім меркаваннем падзяліўся ганаровы грамадзянін Чэрыкаўскага раёна Андрэй Мядзведзеў.
– Мы павінны ведаць, хто да нас жыў на гэтай зямлі, хто да нас тут працаваў і як працаваў. Пра подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны мы ведаем многа, многа чаго адкрываецца і да гэтага часу. А колькі людзей працавала ў пасляваенны час на аднаўленні краіны! Іх праца таксама была сапраўды гераічнай. І ў сельскай гаспадарцы, і ў прамысловасці. Яны рана ўставалі і позна клаліся, будавалі нам і дарогі, і дамы, і школы, і дзіцячыя сады, аднаўлялі гарады і вёскі. На жаль, пра іх мы гаворым менш, чым хацелася б. І Год гістарычнай памяці, якім аб’яўлены 2022 год, закліканы запоўніць у тым ліку і гэтыя прабелы, – лічыць Андрэй Васільевіч. – Бо чаго толькі каштавала ў 50–80-я гады зарабіць нейкі медаль або ордэн: сапраўды трэба было шмат працаваць, вывучаліся і маральныя якасці кандыдата на ўзнагароду, і дзелавыя.
І я б хацеў, каб нашае падрастаючае пакаленне і працоўныя ў калектывах раёна ведалі пра сваіх землякоў, пра тых, хто ствараў і аднаўляў раён, пра тое, якія былі ў нашых папярэднікаў працоўныя дасягненні. Лічу, што на такой тлумачальнай працы выхоўваецца патрыятызм, любоў і павага і да сваёй вёскі, і да свайго горада.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
07.07.2025 - 10:35
07.07.2025 - 09:56
Майстрыха з Амурскай вобласці пра «Купалле»: я ніколі не бачыла такога маштабнага славянскага свята
05.07.2025 - 17:50
Руслан Чарнецкі - пра фестываль «Александрыя збірае сяброў»: тут атмасфера дома і душы
30.06.2025 - 12:16