Як расказаў выконваючы абавязкі намесніка дырэктара па асноўнай дзейнасці Горацкай ДЮСШ Мікалай Рудзько, дзіцяча-юнацкая спартыўная школа аб'ядноўвае шэсць напрамкаў: футбол, гандбол, лёгкая атлетыка, конны спорт, хакей з шайбай і вольная барацьба. «Усе гэтыя кірункі даступныя для дзяцей і падлеткаў. На гэты момант у нас трэніруюцца 405 спартсменаў-навучэнцаў рознага ўзросту, - адзначыў ён. - Акрамя трэніровачнага працэсу, мы таксама аказваем розныя паслугі насельніцтву. У нас можна пакатацца на конях, прыйсці на масавае катанне на каток, наведаць сучасную трэнажорную залу і многае іншае. Акрамя гэтага, установа прадаўжае карыстацца попытам у пытаннях спартыўнага турызму - за студзень-жнівень бягучага года ў нас прайшоў 21 камерцыйны турнір. Да нас за гэты перыяд прыехалі больш за 1,3 тыс. чалавек, сярод якіх практычна палова - каманды з Расейскай Федэрацыі».
\
«Агратурызм дае магчымасць не толькі правесці час у маляўнічым месцы, але і акунуцца ў жыццё беларускай вёскі, пазнаёміцца з традыцыямі, гісторыяй і традыцыйнай кухняй. Агратурызм дапамагае яшчэ больш раскрыць багацце і прыгажосць беларускай душы, паказвае, якая ў нас разнастайная і прыгожая прырода», - распавяла Марына Паляшчук.
Адна з аграсядзіб у Горацкім раёне размяшчаецца недалёка ад раённага цэнтра - усяго каля 10 км. «Арлоўскія сажалкі», расказвае ўладальніца аграсядзібы Марыя Бурмака, для адпачынку часцей за ўсё выбіраюць сем'і з дзецьмі. «Наша аграсядзіба працуе з 2017 года. Раней на гэтым участку нічога не было. Пабудавалі лазню, а потым усё неяк закруцілася. І вось зараз радуем нашых гасцей. Удалечыні ад шумнага горада ў людзей ёсць магчымасць пабыць на свежым паветры, схадзіць на рыбалку, паплаваць на сапах, папарыцца ў лазні, пакаштаваць стравы беларускай кухні. У нас з камфортам бавяць час як дарослыя, так і іх дзеці, - адзначае яна. - Госці да нас прыязджаюць з Беларусі, Расіі, Еўропы. І можна сказаць, што такі адпачынак запатрабаваны. Бо сучаснае жыццё мае вельмі хуткі тэмп, і часам ад яго трэба адпачыць, крыху запаволіцца і паглядзець, якая вакол нас прыгажосць».
Па словах Марыны Паляшчук, турыстычная сфера Горацкага рэгіёна разнастайная і насычаная. “Вядома, да нас у акадэмію штогод прыязджаюць замежныя студэнты. І гэта таксама ўзаемаабмен культурнай і гістарычнай спадчынай. Прыемна адзначыць, што наш раён застаецца цікавым для турыстаў. Гэта сведчыць аб тым, што нават малыя населеныя пункты нашай краіны багатыя гісторыяй, культурным і традыцыйным напаўненнем. І мы стараемся рабіць так, каб кожны наш госць, пакідаючы Горацкі раён, павёз з сабой яскравыя ўражанні, а потым абавязкова вярнуўся яшчэ раз. Бо ў нас заўсёды ёсць тое, чым можна здзівіць гасцей», - сказала яна.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.04.2025 - 09:26
«Барысфен» і «Гродна-93» перамаглі на фінішы рэгулярнага сезона чэмпіянату Беларусі
11.04.2025 - 12:34
Аліна Шаўчук стала чэмпіёнкай Еўропы па барацьбе ў вазе да 68 кг
10.04.2025 - 11:42
Бабруйчанка Аліна Шаўчук выйшла ў фінал чэмпіянату Еўропы па барацьбе
27.03.2025 - 09:49
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі першы матч раунда плэй-ін МХЛ