RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Касцюковічах рэалізаваны праект па дэцэнтралізаваным энергазабеспячэнні гімназіі

Касцюковічы і Дзітцэнбах (Германія) – два гарады ў розных дзяржавах, паміж якімі ўстаноўлены даўнія партнёрскія адносіны. Гарады-пабрацімы супрацоўнічаюць у розных сферах: адукацыі, ахове здароўя, спорце, культуры, турызме, экалогіі. Развіваюцца і праекты, сумесна вывучаюцца эканамічныя пытанні.

У жніўні 2020 года ў Касцюковічах рэалізаваны праект «Будаўніцтва фотаэлектрычнай сістэмы. Дэцэнтралізаванае энергазабеспячэнне гімназіі з экалагічнага пункту гледжання». Ён быў ініцыяваны і цалкам фінансаваўся нямецкім бокам, як паведамляецца на сайце Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента па энергаэфектыўнасці.

Так, на даху гімназіі ўстанавілі 135 фотаэлектрычных панэляў сумарнай магутнасцю 35,8 кВт. Таксама прадугледжана сістэма маніторынгу для адсочвання выпрацоўкі электраэнергіі, збору і захоўвання дадзеных аб працы станцыі не менш за год за кожны дзень, месяц. Акрамя таго, навучэнцы на ўроках фізікі, хіміі, геаграфіі змогуць вывучаць пытанні навакольнага асяроддзя, экалагічных праблем і тэхналогій, знаёміцца з альтэрнатыўнымі крыніцамі энергіі, а таксама атрымаюць магчымасць назіраць, кантраляваць, аналізаваць і ацэньваць аб’ёмы выпрацоўваемай сонечнай энергіі, зніжэнне выкідаў вуглякіслага газу ў навакольнае асяроддзе.

Такім чынам, абодва гарады хочуць сумеснымі намаганнямі прыцягнуць увагу моладзі да энергаэфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў і ахове навакольнага асяроддзя. Дзякуючы новаму праекту ствараецца ўстойлівая і здаровая інфраструктура. Вельмі важна, каб маладое пакаленне навучылася беражліваму стаўленню да рэсурсаў планеты.

Рэд.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая