RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Кіраўскім раёне прыбралі азімы ячмень і актыўна нарыхтоўваюць травы другога ўкосу

Пасля ўборкі азімага ячменю ў гаспадарках Кіраўскага раёна актыўна нарыхтоўваюць траву другога ўкосу і пачынаюць уборку рапсу. Першы намеснік старшыні - начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Кіраўскага райвыканкама Аляксандр Кісялёў адзначыў, што на раніцу пятніцы па раёне нарыхтавана 69 тысяч 283 тоны сенажу, гэта 69% ад плана, 4666 тон сена (43% ад плана).

- Асноўны сілас атрымаем пасля ўборкі кукурузы, пакуль нарыхтавана тысяча тон, - працягнуў Аляксандр Кісялёў. - Прамежкавыя культуры пасеялі ўсе 9 сельгасарганізацый раёна на 1930 тысячах гектараў, што блізка да 2 тысяч запланаванай плошчы.

Што да збожжавых, азімы ячмень у Кіраўскім раёне ўбралі цалкам на 1642 гектарах, сярэдняя ўраджайнасць 33 цэнтнеры на круг, валавы збор - 5 343 тоны.

- Прыступаем да ўборкі рапсу, - дадаў суразмоўца. - Уборка збожжавых і зернебабовых культур запланавана на 16 тысячах 954 гектарах.

Цяперашняя задача па нарыхтоўцы кармоў не менш важная стратэгічна, чым уборка збожжа, упэўнены дырэктар ААТ «Кіраўскі райаграпрамтэхзаб» Лявонцій Кушавараў. Тыдзень пасля ўборкі азімага ячменю на 200 гектарах і да старту на палях з астатнімі збожжавымі культурамі тут стараюцца выкарыстоўваць максімальна эфектыўна. Дарэчы, свежая салома ад ячменю таксама ідзе на корм дзякуючы сваёй пажыўнасці.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая