На палях ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» прыступілі да высаджвання кавуноў у адкрыты грунт. У Магілёўскай вобласці карысную ягаду ў прамысловых маштабах будуць вырошчваць упершыню.
«Такі эксперымент у нашай вобласці праводзіцца ўпершыню. Сёння мы пачалі высадку расады кавуноў. Калі дазволіць надвор’е, скончым за 4-5 дзён, – падзяліўся першы намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства Аляксандр Жылінскі. – Для нас гэта новая культура, з якой толькі пачынаем знаёміцца. Закупілі спецыяльную тэхніку, паклікалі на дапамогу спецыяліста, каб усё было ў адпаведнасці з рэкамендацыямі».
У найбліжэйшыя дні на палях ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» высадзяць 30 тыс. саджанцаў на 5 га. Для высадкі выбралі гатунак турэцкай селекцыі, які добра зарэкамендаваў сябе і дае ўраджай да 100 ц/га. У цяпліцы насенне на расаду пасеялі яшчэ ў канцы лютага.
Дапамагаць у пасадачных работах у «Рассвет» прыехаў галоўны навуковы супрацоўнік Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар Аляксандр Аутка. З 2008 года ён займаецца адважным для беларускага клімату праектам па вырошчванні кавуноў.
«У нас распрацаваны тэхналогіі і адпаведная тэхніка для высадкі саджанцаў – ноу-хау ў сельскай гаспадарцы. Пры адказным і граматным падыходзе і ў нашым клімаце можна атрымліваць вялікія ўраджаі, – адзначае Аляксандр Аутка. – У апошнія гады мы закупляем больш за 30 тыс. т кавуноў, а гэта амаль $5 млн. З’яўленне айчынных кавуноў дазволіць скараціць гэтыя выдаткі».
Прычапную прыладу для высадкі саджанцаў распрацавалі і сабралі на ПАГА «Тэхмаш» у Лідзе. Да трактара чапляюць спецыяльнае абсталяванне, дзе размяшчаюцца два чалавекі. Яны змяшчаюць расаду ў спецыяльныя лункі, якія робіць машына. Гэтая ж машына засыпае паглыбленні. Наступны этап – закрыццё расады спанбондам. Гэты працэс механічны, прыстасаванне для трактара таксама распрацавана ў Лідзе.
«Беларускія кавуны па смакавых якасцях ніколькі не саступаюць прывазной прадукцыі. Прахладныя беларускія ночы дазваляюць захоўваць слодыч, якая назапашваецца ў ягадзе пад дзеяннем цяпла на працягу дня. Яшчэ адзін плюс айчынных арбузаў – яны ў разы таннейшыя», – адзначыў Аляксандр Аутка.
Пры добрых пагодных умовах культуры неабходна 90 дзён на паспяванне. Першыя кавуны ў «Світанку» плануюць сабраць у жніўні.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 12:54
04.06.2025 - 12:23
Нарыхтоўка кармоў на Быхаўшчыне: міжраённыя механізаваныя атрады прыйшлі на дапамогу аграрыям
04.06.2025 - 11:29
03.06.2025 - 16:30
Юрый Назараў: у Бабруйскай фабрыкі мастацкіх вырабаў вялікі патэнцыял для росту аб'ёмаў вытворчасці
03.06.2025 - 10:22
У Магілёўскай вобласці ў корманарыхтоўку ўключыліся ўсе раёны
02.06.2025 - 11:22
Чавусы зменьваюцца: новыя дарогі, скверы і камфорт у кожным двары