У Клімавіцкі РАУС паступіла паведамленне ад жыхара вёскі Звянчатка: знікла яго 61-гадовая маці. Яна пайшла на працу напярэдадні раніцай і не вярнулася.
Афіцыйны прадстаўнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці Ірына Рачкоўская паведаміла:
– Па паведамленні аб знікненні грамадзянкі на яе адрас выбыла следча-аператыўная група, у складзе якой быў і эксперт экспертна-крыміналістычнага сектара па Клімавіцкім раёне. Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў ад мясцовых жыхароў стаў вядомы меркаваны кірунак, у якім магла сысці зніклая. На свежаўзараным полі эксперт капітан юстыцыі Аляксандр Бульбянкоў убачыў сляды абутку з асаблівасцямі хады. Сын пацярпелай пацвердзіў, што гэтыя сляды ягонай маці, у якой спецыфічная хада праз пералом правай нагі. Сляды паказвалі на тое, што жанчына праходзіла тут учора.
Пошукі ўскладняліся ўмовамі надвор’я: было пахмурна, напярэдадні прайшоў моцны дождж. Аднак прафесійны поозірк крыміналіста заўважыў слаба бачныя сляды і ў лесе, і стаў клікаць жанчыну ў надзеі, што яна дзесьці паблізу.
На шчасце, тая адгукнулася, мужчыны пайшлі на голас: няшчасная стаяла на невялікім астраўку пасярод балота і трымалася за дрэўца. Яна вельмі замерзла і стамілася, была знясіленая, не магла самастойна рухацца далей, тым больш выбрацца з балота. Каб ёй дапамагчы, Аляксандр Бульбянкоў, узброіўшыся доўгім шэстам, па пояс пагрузіўся ў ваду.
Каля сарака хвілін спатрэбілася двум мужчынам, каб перамясціць зніклую ў бяспечнае месца. Вызваліўшы яе з балота, эксперт аказаў выратаванай першую медыцынскую дапамогу.
Крыміналіст звязаўся па тэлефоне са следча-аператыўнай групай і паведаміў месца выяўлення зніклай. Больш за паўгадзіны разам з сынам ён нёс вяскоўку на руках да службовага аўтамабіля РАУС. Жанчыну адвезлі дадому, дзе яе агледзеў фельчар. Дзякуючы своечасовым і адважным дзеянням эксперта-крыміналіста 61-гадовую жыхарку вёскі ўдалося выратаваць.
Аляксандр Бульбянкоў працуе ў судовай экспертызе больш за шэсць гадоў. За гэты час неаднаразова выязджаў на пошукі без вестак зніклых людзей. На жаль, нярэдка заблукалых знаходзяць занадта позна: прабыўшы некалькі гадзін на холадзе, яны гінуць ад пераахалоджвання або па іншых прычынах. Выпадак у Звянчатцы Аляксандр Канстанцінавіч лічыць удачай: паспелі своечасова. Бо знайсці сляды чалавека ў лесе вельмі няпроста.
Пра свой учынак эксперт кажа сціпла: «На коне стаяла жыццё. Я проста павінен быў дапамагчы чалавеку, які апынуўся ў бядзе».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.04.2025 - 10:31
16.04.2025 - 09:19
Рашэнне кватэрнага пытання - будаўніцтва арэнднага жылля. Адмысловая ўвага шматдзетным сем'ям
10.04.2025 - 14:48
Сучасны басейн для дзяцей і дарослых з'явіцца ў Слаўгарадзе ў 2025 годзе
10.04.2025 - 11:17