Каласок да каласка
У КСУП «Полашкава» пачалі з азімага ячменю
Перад пачаткам уборкі з хлебаробамі паразмаўлялі старшыня Клімавіцкага райвыканкама Дзмітрый Хайноўскі і начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Саўчанка. Дзмітрый Віктаравіч асабліва падкрэсліў, што жніво на Клімаўшчыне неабходна правесці ў аптымальныя тэрміны, а ўсё збожжа ўбраць без страт. Пры гэтым камбайнеры і механізатары, задзейнічаныя падчас кампаніі, павінны атрымліваць дастойную аплату.
У раёне больш за дзве тысячы гектараў рапсу і больш за 16 тысяч збожжавых і зернебабовых. Да канца мінулага тыдня ўбіраць азімы ячмень пачалі і ў іншых гаспадарках раёна. Ён дае на старце каля 25 цэнтнераў.
- На жаль, засуха адбілася на ўраджайнасці, а таму цана кожнага каласка як ніколі дарагая. У сёлетняй уборачнай кампаніі будуць удзельнічаць новыя камбайны, напярэдадні наш раён атрымаў шэсць адзінак тэхнікі. Будзем прыкладаць максімум намаганняў, каб унесці годны ўклад у агульны каравай краіны, - інфармуе Дзмітрый Хайноўскі.
Дарэчы, у лік дзяржзаказу раёну неабходна паставіць 8210 тон збожжа, у тым ліку 510 тон грэчкі, 620 тон алейнага семя рапсу.
У выконваючага абавязкі дырэктара КСУП «Полашкава» Арцёма Свірыдзенкі настрой працоўны:
- Да ўборачнай гатовы стопрацэнтна. Для занятых у полі арганізавана двухразовае гарачае харчаванне. Створана звяно па аператыўнай уборцы саломы з палёў. Забяспечаны ўсімі неабходнымі гаруча-змазачнымі матэрыяламі пад жніво, ёсць неабходны набор запасных частак для аператыўнага рамонту камбайнаў у выпадку паломкі. Галоўнае, каб надвор'е не падводзіла. Цяпер убіраем азімы ячмень, яго ў нас 50 гектараў. Пасля яго пяройдзем на азімы рапс, а далей на чарзе азімыя пшаніца і жыта.
Першымі ў поле выехалі экіпажы Дзмітрыя Гершанкова і Эдуарда Лейсмеера. На адвозцы збожжа задзейнічаны Уладзімір Серакоў.
- Гэта мая сёмая ўборачная. Настрой выдатны і хочацца ўсё прыбраць хутка і без страт, - запэўнівае Эдуард Лейсмеер. — Мы, вяскоўцы, да працы прывучаны з дзяцінства, а паважлівыя адносіны да хлеба ў нас у крыві. Трэба любіць тое, чым займаешся - парадуе і вынік. Важна, каб над галавой было мірнае неба, а на стале ляжаў хлеб.
Салідарны з таварышам і Уладзімір Серакоў, які ўжо паспеў адвезці на ток машыну збожжа.
- Гарачая пара пачалася, і я за рулём з сямі раніцы, а то і раней. Любоў да тэхнікі ў мяне з дзяцінства. Бацька працаваў механізатарам, і я заўсёды з асаблівай цікаўнасцю назіраў за ім. Цяпер ужо і ў мяне падрастае сын Мікіта, які заўсёды просіць узяць яго на ўборачную, каб паглядзець, як плывуць па залатым полі камбайны, як зерне сыплецца ў кузаў. Мая сям'я - мая апора. Пасля працоўнага дня спяшаюся дадому, каб абняць сваіх родных, а жонка заўсёды імкнецца прыгатаваць мне ў дарогу смачную выпечку.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
07.04.2025 - 13:06
Пашпарт на 100-гадовы юбілей уручылі жыхарцы Магілёўскага раёна
07.04.2025 - 12:56
Цыклон «Зіён»: як з яго наступствамі спраўляюцца шклоўскія камунальнікі?
31.03.2025 - 12:28
Аляксей Шарай зацверджаны на пасадзе старшыні Крычаўскага райвыканкама